Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пілігрымы на аўтамабілях з абразамі Маці Божай перасяклі Беларускае Палессе і кіруюцца ў Гродна

Блізіцца да завяршэння посная пілігрымка на аўтамабілях з копіямі цудадзейных абразоў Багародзіцы з санктуарыяў Беларусі, якая 15–17 чэрвеня перасякла з усходу на захад увесь абшар Беларускага Палесся і неўзабаве завершыцца ў Гродне — там, адкуль стартавала шэсць дзён таму.

Праўда і справядлівасць несмяротныя. Арцыбіскуп Кандрусевіч цэлебраваў святую Пасхальную Вігілію ў Чырвоным касцёле

Увечары16 красавіка цэлебрацыю святой Пасхальнай Вігіліі ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Сустрэча копій Марыйных абразоў ў Магілёўскай парафіі

Напярэдані ўспаміна святога Антонія з Падуі, аднаго з найбольш вядомых і шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле, Маці Божая у розных вобразах накіравалася ў маладую Магілёўскую парафію тытула гэтага Заступніка.

У Беларусі распачаліся мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя «Легіёна Марыі»

Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 13–14 жніўня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для ўдзельнікаў «Легіёна Марыі», прымеркаваныя да 100-годдзя з моманту заснавання гэтага малітоўнага руху ў Каталіцкім Касцёле.

У Варнянах урачыста прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

12 лютага ў жыцці варнянскай парафіі св. Юрыя адбылася радасная духоўная падзея. У гэты дзень з астравецкай парафіі святых Космы і Дам’яна сюды былі перавезены вернікамі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны.

У Воранаве прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

Працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. У мінулую суботу з абразамі развіталіся ў Іўі і вечарам іх сустрэлі вернікі воранаўскай парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

У Маладзечне працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў

9 студзеня, у свята Хросту Пана, у Маладзечне адбыўся працяг перэгрынацыі копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў.

У Мінску з удзелам біскупа Касабуцкага ўшанавалі 500-годдзе выдання першага друкаванага малітоўніка на роднай мове

20 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі 500-годдзе з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы».

У Смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі.