Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

«Мы просім, каб і нашыя сем'і жылі па прыкладу Святой Сям'і»: аплаткавая сустрэча сямейных рухаў прайшла ў Мінску

27 снежня касцёл Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску поўніўся дзіцячымі галасамі. На аплаткавую сустрэчу з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім прыйшлі цэлыя сем’і.

Удзельнікі розных сямейных рухаў у гэты дзень мелі магчымасць не толькі падзяліцца аплаткай, але і прэзентаваць сябе, распавёўшы пра сваю дзейнасць у Касцёле.  

«Сёння мы ўшаноўваем Святую Сям’ю, але таксама просім, каб і нашыя сем’і жылі па яе прыкладзе, каб у іх быў заўсёды Бог, бо, калі мы стараемся жыць з Богам, то адкрываем сэрца на Яго ласку і Ён дапамагае нам перажываць розныя цяжкасці», — заўважыў біскуп Юрый Касабуцкі падчас святой Імшы, якой пачалася сустрэча.