У апошні дзень актавы Божага Нараджэння ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алена дзеці, якія займаюцца пры Місіі добрага Самараніна св. Уршулі Ледухоўскай, прадставілі калядную батлейку.
Добрай альтэрнатывай злавесным маскам Хэлоўіна стаў сямейны баль Усіх Святых, арганізаваны мінскай парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
Імпрэза прайшла 18 лістапада ў дольнай зале Чырвонага касцёла пад дэвізам «На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!»
Даследчыкі з Універсітэта Шэфілда прыйшлі да высновы, што выкарыстанне сацыяльных сетак і месенджэраў можа аказваць негатыўны ўплыў на самаацэнку дзяцей.
109-я гадавiна асвячэння Чырвонага касцёла была ўрачыста адзначана шэрагам падзей. Гэтая ўрачыстасць супала са святам Хрыста Уладара Сусвету. На святкаванне прыбыў дапаможны бiскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскi.
Сведкі марыйных аб’яўленняў, бласлаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая ў Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі бласлаўлёных, які прайшоў 20 красавіка ў Ватыкане.
Ваша дзіця сёлета прыступае да Першай святой Камуніі, а вы не ведаеце, як самім да гэтага падрыхтавацца? Важна памятаць, што не толькі катэхеты і святары ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы дзіцяці да гэтай падзеі. Таму, лічым, што ў гэтыя перадсвяточныя дні бацькам не зашкодзяць некалькі наступных парад.
У межах балю Усіх Святых, які адбыўся 17 лістапада ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, была паказана тэатральная пастаноўка пра аднаго з апекуноў гэтай парафіі.
У нядзелю 19 мая ў сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прынялі 120 хлопчыкаў і дзяўчынак.
20 траўня, у свята Пяцідзясятніцы, у розных каталіцкіх парафіях Беларусі адбылося таксама свята першай камуніі для малых хлопчыкаў і дзяўчат. Не стаў выключэннем і знакаміты Чырвоны касцёл у Мінску, дзе ўпершыню сакрамэнт Еўхарыстыі прынялі больш за 100 дзяцей.