Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная

6 студзеня — урачыстасць Аб'яўлення Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 60, 1–6
Слава Пана ўзышла над табою

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Устань, свяціся, Ерузалем,
бо прыйшло тваё святло,
і слава Пана ўзышла над табою.
Бо вось цемра пакрые зямлю,
і змрок — народы,
а Пан узыдзе над табою,
і слава Ягоная з’явіцца над табою.
І пойдуць народы да твайго святла,
і каралі да бляску твайго ўсходу.
Узнімі вочы свае і паглядзі навокал:
усе яны збіраюцца, ідуць да цябе.
Сыны твае прыходзяць здалёк,
і дачок тваіх нясуць на руках.
Тады ўбачыш ты і заззяеш,
затрапеча ад радасці сэрца тваё,
бо багацці мора паплывуць да цябе,
прыйдзе да цябе скарб народаў.
Закрые цябе мноства вярблюдаў,
маладых вярблюдаў з Мадыяну і з Эфы.
Усе яны прыйдуць з Сабы,
прынясуць золата і кадзіла,
і абвяшчаць будуць хвалу Пану.

Гэта слова Божае.

7 студзеня – Свята Хросту Пана (Год В)

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 55, 1–11
Ідзіце да водаў: паслухайце і жыць будзе душа ваша

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Сасмаглыя, усе ідзіце да водаў.
І вы, якія не маеце срэбра, ідзіце.
Ідзіце купляйце без срэбра
і без платы віно і малако.
Навошта вы адважваеце срэбра за тое,
што не ёсць хлебам,
а працу сваю за тое, чым нельга насыціцца?
Слухайце ўважліва Мяне і спажывайце дабро,
і няхай душа вашая нацешыцца тукам.
Схіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне,
паслухайце і жыць будзе душа ваша.
І дам вам запавет вечны — нязменныя ласкі для Давіда.
Вось я ўчыніў яго для народаў сведкам,
правадыром і настаўнікам для народаў.
Вось ты паклічаш народ, якога не ведаў,
і народы, якія не ведалі цябе, пабягуць да цябе,
дзеля Пана Бога твайго
і Святога Ізраэля, бо Ён уславіў цябе.
Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе,
клічце Яго, пакуль Ён блізка!
Няхай бязбожны пакіне шлях свой,
а чалавек беззаконны ­– свае намеры;
няхай вернецца да Пана, і Ён змілуецца над ім,
да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
Бо май думкі – гэта не вашыя думкі,
і вашыя шляхі – не мае шляхі, – гаворыць Пан.
Бо як нябёсы ўзвышаюцца над зямлёю,
так шляхі мае – над шляхамі вашымі
і думкі мае – над думкамі вашымі.
Падобна як дождж і снег падае з неба
і туды не вяртаецца,
але поіць зямлю і робіць яе ўрадлівай,
і яна родзіць, і прыносіць плён сейбіту
і хлеб для таго, хто есць,
так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх,
не вернецца да Мяне без плёну,
пакуль не споўніць тое, што Я хацеў,
і з поспехам дасягне таго, дзеля чаго Я паслаў яго.

Гэта слова Божае.

7 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 22 — 4, 6
Правярайце духаў, ці яны ад Бога

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца. А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адно аднаго, як Ён загадаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Бог у ім. І па Духу, якога даў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас.

Умілаваныя! Не кожнаму духу верце, але правярайце духаў, ці яны ад Бога, бо шмат ілжэпрарокаў з’явілася на свеце. Па гэтым распазнавайце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе, ёсць ад Бога; і кожны дух, які не вызнае Езуса, той не ад Бога; гэта дух антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе і цяпер ужо ёсць на свеце.

Дзеці! Вы ад Бога, таму перамаглі іх, бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце. Яны са свету, таму і гавораць так, як свет, і свет слухае іх. Мы ад Бога. Хто ведае Бога, слухае нас, хто не ад Бога, той не слухае нас. Па гэтым і пазнаём духа праўды і духа фальшу.

Гэта слова Божае.

8 студзеня – Свята Хросту Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 42, 1–4. 6–7
Вось слуга Мой, якога ўпадабала душа Мая

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Так кажа Пан:

Вось  слуга Мой, якога Я падтрымаю,
выбраннік Мой, якога ўпадабала душа Мая.
Я спаслаў Духа свайго на Яго;
Ён прынясе народам Правасуддзе.
Не будзе крычаць і не будзе ўсклікаць,
на вуліцы не будзе чутна голасу Яго.
Ён не зломіць надломленай трысціны
і не пагасіць тлеючана кноту;
для праўды прынясе Ён Правасуддзе.
Не аслабне і не надломіцца,
пакуль не ўстановіць Правасуддзе на зямлі,
і наказаў Ягоных чакаюць астравы.
Я, Пан, паклікаў Цябе ў справядлівасці,
і ўзяў Цябе за руку і сфармаваў Цябе,
і ўчыніў запаветам для людзей,
святлом для народаў,
каб Ты адкрыў вочы сляпым
і з вязніцы вывеў палонных,
з дому зняволення тых, хто жыве ў цемры.

Гэта слова Божае.

8 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 7–10
Бог ёсць любоў

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя, будзем любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто не любіць, той не ведае Бога, таму што Бог ёсць любоў.

Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. У тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён Сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя.

Гэта слова Божае.

9 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 11-18
Калі мы любім адно аднаго, то Бог жыве ў нас

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адно аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адно аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Мы пазнаём, што жывём у Ім, а Ён у нас, бо Ён даў нам ад свайго Духа. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету. Хто вызнае, што Езус – Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.

Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.

У тым любоў дасканалая ў нас, што мы маем адвагу ў дзень суда, бо які Ён, такія і мы ў гэтым свеце. У любові няма страху, але дасканалая любоў праганяе страх, бо страх ёсць з-за боязі перад пакараннем; хто баіцца, той недасканалы ў любові.

Гэта слова Божае.

Аб’яўленне Пана або наведванне Трох Каралёў

“…Вось прыбылі магі з усходу ў Ерузалем.… Убачыўшы зорку, яны вельмі ўсцешыліся. І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, ладан і міра.” (Мц 2, 1, 10-11).

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле

8 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі Мінска, Маладзечна і Гродна, у якой прымаў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Аплаткавая сустрэча навучэнцаў і выкладчыкаў Мінскага тэалагічнага каледжа прайшла ў Чырвоным касцёле

16 снежня ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля, а таксама катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Аплаткавая сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў адбылася ў Мінску

«На пачатку Адвэнту Хрыстус заклікаў нас чуваць. Гэты заклік адносіцца і да нас, да нашага пастырства. Яно не можа заставацца на былым узроўні. Выклікі часу патрабуюць пошуку новых рашэнняў», – звярнуў увагу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы са святарамі і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэча прайшла 18 снежня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.

Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Беларусь у трэцюю нядзелю Адвэнту

У трэцюю нядзелю Адвэнта каталіцкія скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі. Штогод прадстаўнік аўстрыйскіх скаўтаў запальвае лампаду ў базыліцы Божага Нараджэння ў Бэтлееме, затым спецыяльным рэйсам полымя прывозяць у Вену. Адтуль Бэтлеемскі агонь распаўсюджваецца па кранах Еўропы шляхам, так званай, скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя адно аднаму.

Вол і асёл каля ясляў

Першасным святам хрысціянства з’яўляецца не Нараджэнне Пана, а Вялікдзень – менавіта ўваскрасенне Пана стала трыумфам новага жыцця і тым самым – пачаткам Касцёла. Таму ўжо св. Ігнацый з Антыёхіі (пам. пасля 117 г.) называў хрысціянамі тых, хто «больш не прытрымліваецца шабату, а жыве паводле дня Панскага»1: быць хрысціянінам – гэта значыць жыць пасхальнай таямніцай, паўстаннем з мёртвых, якое адзначаецца ў штотыднёвым нядзельным святкаванні Пасхі.

Моладзь Чырвонага касцёла наведала псіханэўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

На працягу Адвэнту ў касцёле святога Сымона і святой Алены праводзілася дабрачынная акцыя “Калядная паштоўка”. Дзякуем усім неабыякавым людзям, якія прынялі ўдзел у гэтым праекце. Выручаныя сродкі былі скіраваныя на патрэбы людзей сталага ўзросту і на падтрымку дабрачыннай арганізацыі Pro-life.

Навошта патрэбна пастырскае наведванне?

У чаканні святара на Каляду

Калі святар пачынае хадзіць па Калядзе, да яго прыходу рыхтуецца ўся сям’я. Жанчыны спяшаюцца падрыхтаваць стол, накрыты абрусам, мужчыны наліваюць у місачку асвячаную ваду, кладуць крапіла, дзеці ставяць свечкі. А навошта ўся гэтая мітусня? Святар затрымаецца ў кватэры або доме самае большае на паўгадзіны. Некаторыя людзі незадаволеныя такім хуткім наведваннем святара, а некаторыя радуюцца, бо «адбылі» Каляду.

Пан нарадзіўся

Свята Божага Нараджэння разам з Вігіліяй, якая яму папярэднічае, а таксама Святам св. Стэфана належаць да найвялікшых падзей Літургічнага календара Каталіцкага Касцёла. У народных традыцыях з імі звязана шмат звычаяў і абрадаў.

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2017

«Падобна Мудрацам з Усходу, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу і потым вярнуліся дадому іншай дарогай, таксама і мы, якія прыйшлі пакланіцца Езусу, што знаходзіцца ў яслях, павінны вярнуцца да нашых дамоў, месцаў працы, вучобы і адпачынку дарогай, поўнай Божай ласкі і любові», – адзначае арцыбіскуп.

Паштоўкі

Божае Нараджэнне – добрая нагода, каб павіншаваць блізкіх і знаёмых чулым словам. Нам прапануюць самыя прыгожыя карткі і малюнкі, з гатовымі тэкстамі і прасторам для ўласнай творчасці.   Сёлета можна павіншаваць усіх з Божым Нараджэннем і Новым годам паштоўкай з выявай нашага касцёла. Пытайцеся ў шапіках, крамах і  паштовых аддзяленнях Мінска.

Расклад набажэнстваў у парафіі Святога Духа 4 – 8 студзеня 2017

Расклад набажэнстваў у парафіі Святога Духа 4 – 8 студзеня 2017

6 студзеня – Богаз'яўленне

18:30 – Боская літургія, Вялікае асвячэнне вады

8 студзеня – Нядзеля пасьля Богазьяўленьня

11:00 – Боская літургія
18:00 – Боская літургія

Расклад набажэнстваў у парафіі Святога Духа 18 – 26 снежня 2016

Расклад набажэнстваў у парафіі Святога Духа 18 – 26 снежня 2016

18 снежня – Нядзеля перад Раством, другі этап рэкалекцый

10:00 – Ютрань

11:00 – Прыміцыйная Боская Літургія айца Аляксея Варанко, казанне і прыміцыйнае блаславенне.
Перад службай прыбыццё Бэтлеемскага агню. 
Пасля службы сустрэча за гарбатай з а. Аляксеем і матушкай Святланай і іх дзеткамі.

18:00 – Боская літургія

20 снежня – Перадсвяцце Раства Хрыстовага

16:00 – Прыборка і ўпрыгожванне капліцы да Калядаў

18:30 – Боская літургія Перадсвяцця Раства Хрыстовага

23 снежня Сустрэча фігуры Маці Божай Фацімскай у пастаральным цэнтры Святога Язэпа, вул. Арджанікідзэ, 6  (для ўсіх грэка-каталіцкіх парафій)

18:30 – Сустрэча фігуры

19:00 – Боская літургія

24 снежня – Чаканне Раства Хрыстовага

20:00 – Боская літургія, ліцця з блаславеннем хлябоў.
Пасля службы дзяленне Каляднай прасфорай, Куцця, стол дванаццаці страваў

25 снежня – Нараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста

11:00 – Боская літургія, Калядкі, сустрэча за гарбатай

18:00 – Боская літургія, Калядкі, сустрэча за гарбатай

26 снежня – Другі дзень свята Раства Хрыстовага, Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы

18:30 – Боская літургія, Калядкі

Расклад набажэнстваў у парафіі Святога Духа 26 снежня – 1 студзеня 2017

Расклад набажэнстваў у парафіі Святога Духа 26 снежня – 1 студзеня 2017

26 снежня – Другі дзень свята Божага Нараджэння, Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы

18:30 – Боская літургія, Калядкі

27 снежня, аўторак

18:30 – Боская літургія, Калядкі

30 снежня, пятніца

18:30 – Боская літургія, Калядкі

31 снежня, Адданне свята Божага Нараджэння

18:30 – Боская літургія, Калядкі, Малебен на Новы год

1 студзеня, Абразанне Панскае, Святога Базыля Вялікага

11:00 – Боская літургія, Калядкі

18:30 – Боская літургія, Калядкі

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"