Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Канферэнцыя па кніжцы пробашча касцёла "Святы Шарбель, манах - цудатворац"

У бібліятэцы Чырвонага касцёла ў Мінску адбылася чытацкая канферэнцыя па кнізе, укладзенай кс. Уладыславам Завальнюком «Святой Шарбель. Монах и чудотворец».

Лёсы былых вязняў усхвалявалі ўдзельнікаў канферэнцыі.

У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе Мікалая Ігнатавіча Дзенісевіча“Фінскі капкан”. Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў – былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры на тэму фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай вайны і шматлікіх сведчанняў дзяцей вайны пра іх шматпакутныя лёсы.

Пашана Адаму Міцкевічу

У Вігілію Божага нараджэння 24 снежня традыцыйна ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбылася канферэнцыя «Спадчына Адама Міцкевіча».

Паэтка і хрысціянка Алена Ігнацюк прадставіла сваю творчасць у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча

Творчая вечарына літаратаркі і культуролага, дацэнта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата філалагічных навук Алены Ігнацюк з поспехам прайшла 24 мая ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла. Гасцямі вечарыны сталі чытачы бібліятэкі, сябры ТБМ імя Ф. Скарыны, паэты, пісьменнікі і літаратары. На імпрэзе прысутнічаў ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк. Паслухаць літаратарку прыйшлі Міхась Скобла, Вера Буланда і іншыя знакамітыя паэты.

Паэтычнае слова ў Дзень маці і заканчэння перэгрынацыі фігуры Маці Божай з нагоды святкавання 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме

У нядзелю 15 кастрычніка ў бібліятэцы Чырвонага касцёла перад вучнямі нядзельнай школы выступілі з чытаннем вершаў паэткі Вольга Шпакевіч і Ядвіга Рай.

Прэзентацыя новай кнігі

Выйшла новая кніга: «І сказаў Хрыстос: “Ідзіце да Мяне… “» – зборнік атыкулаў, прысвечаных дзейнасці ксяндза-каноніка Уладзіслава Завальнюка пад рэдакцыяй прафесара М. Прыгодзіча.

Родная мова жыве і асвячаецца ў касцёлах

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы святочна адзначылі ў Чырвоным касцёле. У напісанні нацыянальнай дыктоўкі ўдзялі ўдзел парафіяне і чытачы бібліятэкі імя А. Міцкевіча, настаўнікі, інтэлігенцыя, моладзь.

Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

У Чырвоным касцёле адбылося пасяджэнне круглага стала зоаахоўнікаў Беларусі

22 снежня 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбылося пасяджэнне круглага стала зоаахоўнікаў Беларусі. Прысутнічалі прадстаўнікі розных арганізацый: “Заасвет” (Мінск), “Анімалекс” (Мінск), “Адданасць сябру” (Пінск), “Міласэрнасць” (Баранавічы), зоацэнтр з г. Ліда і інш.

Урачыстасць у гонар маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) – нематэрыяльная культурная сусветная спадчына

31 сакавіка ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла адбылася святочная вечарына, прысвечаная ўключэнню Будслаўскага фэста ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Экскурсійная праграмма

  1. Копія Турынскай плашчаніцы.
  2. Рэліквіі: крыж і піуска Папы Святога Яна Паўла ІІ.
  3. Парэшткі Эдварда Вайніловіча, заснавальніка касцёла.
  4. Бібліятэка імя Адама Міцкевіча, старадаўнія кнігі.
  5. Каплічка, прысвечаная Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.
  6. Звон “Анёл”, прывезены з г. Нагасакі (Японія).
  7. Можна наведаць спектакаль Дзяржаўнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”.
  8. Арганны канцэрт.
  9. Карцінная выстава Саюза мастакоў Беларусі.
  10. Нядзельна школа.

Сферическая панорама интерьера костёла

Панорама: Иван Цыркунович

Юбілейны год Адама Міцкевіча ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску

У касцёле Святога Сымона і Святой Алены адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага года геніяльнага паэта-рамантыка ХIХ стагоддзя, ураджэнца беларускай зямлі славутага Адама Міцкевіча. Трэба адзначыць, што гэта не першае мерапрыемства з юбілейнай праграмы праекта, прысвечанага 220-годдзю з дня нараджэння паэта, які па традыцыі закончыцца ў дзень нараджэння Адама Міцкевіча 24 снежня каляднай сустрэчай каля яго помніка ў аднайменным скверы на вуліцы Гарадскі Вал.

  • 1
  • 2