Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аплатковая сустрэча з нагоды дня нараджэння Адама Міцкевіча

Са Святам Божага Нараджэння!

Мы не забываем выдатнага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча. У 2003 годдзе 4 кастрычніка ў Мінску было адкрыццё помніка Адаму Міцкевічу. З таго часу кожны год Чырвоны касцёл, бібліятэка імя Адама Міцкевіча праводзяць у аднайменным скверы калядную сустрэчу, якая супадае з вігіліяй Божага нараджэння.

Канферэнцыя па кніжцы пробашча касцёла "Святы Шарбель, манах - цудатворац"

У бібліятэцы Чырвонага касцёла ў Мінску адбылася чытацкая канферэнцыя па кнізе, укладзенай кс. Уладыславам Завальнюком «Святой Шарбель. Монах и чудотворец».

Літаратурная вечарына ў бібліятэцы

Немагчыма перадаць тую святочную атмасферу, якая панавала ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла ў нядзелю 13 лістапада. Тут а 16-й гадзіне на літаратурную вечарыну сабраліся чытачы, сябры, калегі, каб ушанававаць вядомага сучаснага беларускага пісьменніка Генрыха Далідовіча ў сувязі з 70-годдзем з дня народзінаў. З першай хвіліны вечарыны ў зале адчуваўся ўзнёслы настрой, гучалі віншаванні і прывітальныя словы ў адрас юбіляра, пажаданні добрага здароўя і творчых поспехаў у літаратурнай працы. Гучалі ўрыўкі з твораў аўтара, а таксама вершы іншых удзельнікаў вечарыны ў гонар юбіляра. Сам Генрых Вацлававіч распавёў пра гісторыю напісання некаторых сваіх раманаў, пра радавод Далідовічаў, сям’ю, сваіх жыццёвых і літаратурных настаўнікаў і сяброў. Падзяліўся і планамі на будучае, у прыватнасці і тым, што мае задумку напісаць вялікі гістарычны твор пра Грунвальдскую бітву.

Малітвы, 10 запаведзяў, Сімвал веры: першы «Буквар» змяшчаў не толькі алфавіт

Нашы продкі імкнуліся да праўдзівай веры і адукаванасці. Пасля 500-годдзя першай беларускай Бібліі Францішка Скарыны важнай датай з’яўляецца 400-годдзе «Буквара», які быў надрукаваны 24 ліпеня 1618 года ў Еўе.