Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чырвоная нітка на запясці – «і Богу свечка, і д’яблу агарак»

Усё пачалося з таго, што я ўбачыла ў сваёй знаёмай чырвоную нітку на левым запясці рукі. Стала распытваць, для чаго такі незвычайны аксесуар. Аднак адказу так і не атрымала.

Тут я пачала прапаноўваць свае варыянты, маўляў, для таго, каб не выраклі, або прываражыць хлопца, на што дзяўчына адказвала строгім адмаўленнем. Мяне гэтая тэма зацікавіла і прымусіла шукаць адказ на сваё ж пытанне.