Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

  • Галоўная

«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

10 прычынаў пайсці ў пілігрымку

Пра тыя ласкі, якія можам атрымаць у намоленых месцах, успамінаць не будзем, бо гэта зразумела. Паразважаем пра тое, які плён можам здабыць яшчэ ў дарозе, чаму варта запланаваць вандроўку.

Каталіцкі Пілігрым

katalicki pilihrymМы не з’ яўляемся турыстычнай кампаніяй. Мы – група людзей, якія любяць падарожнічаць - пілігрымаваць з верай і малітвай. Нашы пілігрымкі – гэта цудоўная магчымасць наведаць новые краіны, даведацца пра гісторыю і культуру народаў, якія там жывуць, пазнаеміцца з новымі людзьмі і іх светапоглядам. Як людзі, веруючыя ў Бога, абавязкова ўдзельнічаем у Святой Імшы, наведваем розныя святыні. Пілігрымка – шлях духоўнага ўдасканалення. Пэўнае месца ў ёй адводзіцца вучэнню духоўнага апекуна-святара.

4-13 кастрычніка: на Святую Зямлю — у другі раз

  • Пілігрымка на Святую Зямлю з адпачынкам на Чырвоным моры (3 дні) і наведваннем Мёртвага мора (3 разы).

6-13 кастрычніка: пілігрымка падзякі ў юбілей 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі

  • Пілігрымка на Святую Зямлю (Галілейскае мора, Ярданіт, Кана Галілейская, Табор, Назарэт, Ерузалем, Бэтлеем, Бэтанія, Мёртвае мора, Ерыхон).

Больш інфармацыі на www.catholicpilgrim.by

Кантакты для запісу тут>>>

isras

Пілігрымка з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве"

Запрашаем у пілігрымку з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве". У плане наведванне Чэнстаховы, Кракава, Лагеўнікаў, Кальварыі-Зэбжыдоўскйа, Непакалянава (Польшча) 18-22.09.2017.

Роварная пілігрымка Мінск – Будслаў 2018

Роварная пілігрымка 2017

Дзень 1 (00.06.2017 – серада)

  • 8:30 – Збіраемся на падворку каля касцёла.
  • 9:00 – Св. Імша з Мітрапалітам.
  • 9:45-10:30 – Сустрэча з журналістамі.
  • 10:30 – Накіроўваемся да Стэлы.
    • 1-ы прыпынак Стэла ў парку Перамогі (Агульнае фота).
    • 2-гі прыпынак перад кальцом (дзелімся на групы, просты агляд ровараў (Пераціснутыя тармаза, перажатыя колы)), Новыя ровары не гатовыя для дарогі.
  • 13:30 – Прыпынак каля возера, Сядзіба “Куты”. Пасілак, свая ежа + закупленая каўбаса з агуркамі і памідорамі =). Вяночак і малітва да Св. Юзафа.
  • 15:00 – Ад’езд.
  • 16:40 – Прыязджаем ў Радашковічы.
  • 17:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, ружанец, споведзь.
  • 18:00 – Накіроўваемся да месца начоўкі.
  • 21:30 – Вечаровая малітва.

Дзень 2 (00.06.2017 – чацверг)

  • 7:00 – Пад’ём, сушым і складваем палаткі, снеданне.
  • 9:00 – Св. Імша.
  • 10:00 – Ад’езд.
  • 11:30 – Перапынак на помпавай станцыі.
  • 12:10 – Ад’езд
  • 13:00 – Ілья – стаянка з абедам (вольны час).
  • 14:00 – Выезд да вадасховішча Сосенка.
  • 17:00 – Выезд ў Касцяневічы.
  • 19:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, споведзь.
  • 20:00 – Рыхтуем вячэру і ставім намёты.
  • 22:00 – Вогнішча, вечаровая малітва.

Дзень 3 (00.06.2017 – пятніца)

  • 7:00 – Пад’ём
  • 9:00 – Гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (для друку А4: стар. 1астар. 1бстар. 2астар. 2бстар. 3астар. 3бстар. 4астар. 4б).
  • 10:00 – Ад’езд.
  • 11:30 – Прыбыццё ў в.Далгінава (лёгкі пасілак).
  • 12:00 – Ад’езд.
  • 13:00 – Сустракаем Мітрапаліта.
  • 13:30 – Накіроўваемся ў Будслаў (праходзім турнікет).
  • У Будславе:
    • Вітаем НМП і пасля разам едзем на месца начоўкі (Дом пілігрыма).
    • Абед.
    • 18:00 – Імша для пілігрымаў, усе збіраюцца на ёй.
    • Вячэра.
    • Раніцай складваем ровары ў аўтобус (01.07.2017).

Калі хто неможа чагосці знайсці, звяртаецца да арганізатараў загадздзя!

Бяспека руху:

  • Группы па 10 чалавек (згодна з ПДР п. 148.2)
  • Па дарозе рухаемся трымаючыся правага боку і не ад’язджаем ад лініі далей чым на 1 м ад правага боку (ПДР п. 152).
  • Дыстанцыя паміж раварамі ў группе 2 м (+/- 1,5 м).
  • Не выязджаем за замыкаючага і вядучага группы.
  • Навушнікі ў вушах падчас руху па дарозе вельмі небяспечна.
  • Ездзіць па дваіх / парамі, дзеля размовы на дарозе.
  • Ездзіць без рук / не трымаючы руль рукамі нельга.
  • На хуткасці з’язджаюць на абочыну (рыхлая зямля, пясок, вырывае руль з рук).
  • Непаўналетнія могуць удзельнічаць, толькі з суправаджэннем, альбо з пісьмовым дазволам і подпісам ад бацькоў/апекуноў.
  • Хто не паспявае сабрацца да пачатку руху группаў, бярэ на сябе ўсю адказнасць за непрадбачаныя сітуацыі (рамонт, медыцынская дапамога г.д.).

Што з сабой мець:

Абавязкова:

  • Зменны камплект адзежы і абутку.
  • Абавязкова мінімум 1-а запасная камера. Таксама пажадана дадатковыя заплаткі для камеры.
  • У каго колы не маюць эксцэнтрыка, ключы пад свае колы.
  • Для размовы па тэлефоне падчас язды, hands free, або аналагічныя прылады.
  • Мінімальная мед. аптэчка: Бінт, перакісь вадарода, бактэрыцыдны пластыр, эластычная сетка, болеўталяючае, асабістыя/індывідуальныя лекі (алергія, страўнік, цісненне і г.д.).

Пажадана:

  • Веласіпедны шлем. (Ратуе ад сонечнага ўдару, рассячэння бравей, вушэй і г.д. Добры прыклад бяспекі для іншых.).
  • Герметычны пакет для тэлефонаў, дакументаў.
  • Пакеты на бруднае/мокрае адзенне.
  • Powerbank для тэлефонаў (на 3-ці дзень складана знайсці магчымасць падзарадкі тэлефонаў).
  • Multi tool (Набор ключэй для абслугоўвання ровара).
  • Пакеты на смецце.
  • Крэм для/ад загару, сродкі ад апёкаў скуры.
  • Грошы на дробныя выдаткі.

Заўвагі:

  • Разлічваючы колькасць рэчаў не спадзяёмся на тое, што нехта іншы будзе везці вашыя рэчы, або на машыну (кожны вязе свае рэчы сам).
  • Рэчы лягчэй везці не на спіне, а на багажніку, на ровары. Праз 50 км любы заплечнік пачынае давіць на спіну.
  • Важна каб з сабою была вада і начынні для яе, асабліва для тых, хто мае праблемы з каленнымі суставамі.
  • Цэлафанавыя дажджавікі не браць (рвуцца як парус і не захоўваюць ад дажджу).
  • Старыя апоны / зношаны пратэктар / дрэнны стан апонаў, не браць у пілігрымку (Вельмі шмат праблем, прабіваюцца камеры, у такіх апонах застрае усё што толькі можа застраць і прабівае камеры і г.д.).

Глядзець на Яндэкс Картах

Центр “Пилигрим” Красного Костела

pilihrymЦентр «Пилигрим» в костеле Св. Сымона и Св. Алены г. Минска был создан в 1992 г. Он объединяет группу единомышленников, вдохновленных идеей предоставить возможность прихожанам любого возраста и достатка найти свой путь к Богу и поклониться Христианским Святыням, познать для себя то, что сделает их души чище, разум – яснее, укрепит Веру…

Центром постоянно организуются пилигримки по БЕЛАРУСИ и всему миру. В рамках паломнических программ проводятся различные мероприятия: участие в Божественных Литургиях и Торжествах, конференции различной духовной тематики, реколекции, посещение костелов, Сантуариев, Библейских и почитаемых христианами мест, встречи с представителями Высшего Католического Духовенства, с настоятелями костелов и др.

С огромным количеством костелов, монастырей, Санктуариев нас связывает давняя дружба. Благодаря их отклику, участию и посильной помощи в приеме получила возможность участия в пилигримках та часть прихожан, которая наиболее в ней нуждается: это люди преклонного возраста, многодетные семьи, молодежь.

В настоящее время наряду с организацией традиционных пилигримок центр принимает участие в молодежном проекте «Паломничество доверия на земле». Большое внимание центр уделяет программам оздоровления детей и молодежи в христианских лагерях и семьях. Наш центр уделяет большое внимание молитве и духовной составляющей пилигримок, чтобы каждое такое паломничество было еще одним шагом к Богу.

Познакомиться с расписанием и программами пилигримок можно на сайте www.piligrym.by, на информационных досках костела и в библиотеке Красного Костела.

Расписание пилигримок >>>

  • Люты
    2018

    Тэатр Зніч

  • Студзень
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • У чаканні Божага прыйсця...

    Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту з панядзелка па пятніцу пасля св. Імшы а 19 гадзіне збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дзіцячага дома ў Смалявічах.

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.