Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Часовае размяшэнне і вядзенне парафіяльнай дзейнасці супольнасці нашага касцёла будзе адбывацца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (архікатэдра, пл. Свабоды, 9).

Для вернікаў парафіі Чырвонага касцёла ў архікатэдры будуць адбывацца наступныя цэлебрацыі:

  • З панядзелка па суботу:
    15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
    15:15 – святая Імша.
  • У нядзелю:
    15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
    15:15 – святая Імша;
    20:00 – святая Імша.
Imsha.by – расклад Імшаў усіх парафій Мінска

Абавязковыя святы

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:

  1. Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
  2. Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
  3. Святога Юзафа – 19 сакавіка.
  4. Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
  5. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
  6. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
  7. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
  8. Усіх Святых – 1 лістапада.
  9. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
  10. Нараджэнне Пана – 25 снежня.

(пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)


Каляндар важнейшых рухомых святаў
Год Панскі Папялец Вялікдзень Унебаўшэсце Спасланне Духа Святога Цела і Крыві Пана Першая нядзеля Адвэнту
2016 10 лют. 27 сакав. 5 мая 15 мая 26 мая 27 ліст.
2017 1 сакав. 16 красав. 25 мая 4 чэрв. 15 чэрв. 3 снеж.
2018 14 лют. 1 красав. 10 мая 20 мая 31 мая 2 снеж.
2019 6 сакав. 21 красав. 30 мая 9 чэрв. 20 чэрв. 1 снеж.
2020 26 лют. 12 красав. 21 мая 31 мая 11 чэрв. 29 ліст.
2021 17 лют. 4 красав. 13 мая 23 мая 3 чэрв. 28 ліст.
2022 2 сакав. 17 красав. 26 мая 5 чэрв. 16 чэрв. 27 ліст.
2023 22 лют. 9 красав. 18 мая 28 мая 8 чэрв. 3 снеж.

Паводле Catholic.by

Малітва да Маці Божай Фацімскай

Наша Фацімская Пані Ружанцовая, Ты праз траіх пастушкоў параіла нам замілаванне да малітвы, асабліва да малітвы ружанцовай, а таксама заахвоціла захоўваць сапраўдны дух пакаяння як сродак вечнага збаўлення. Просім Цябе, дапамажы нам, каб мы ў духу вернай паслухмянасці Тваім мацярынскім парадам адшукалі дарогу да неба. Амэн.

 

Малітва ахвяравання сябе Маці Божай

Маці Божая, Беззаганная Марыя! Табе прысвячаю цела і душу маю, усе малітвы і працу, радасць і цярпенні, усё, чым я ёсць, і ўсё, што я маю. Шчырым сэрцам аддаюся Табе ў няволю любові. Даю Табе поўную свабоду карыстацца мною дзеля выратавання людзей і дзеля дапамогі святому Касцёлу, Маці якога Ты з’яўляешся. Хачу з гэтага часу рабіць усё з Табою, праз Цябе і дзеля Цябе. Ведаю, што ўласнымі намаганнямі нічога не зраблю. Ты ж усё можаш па волі Сына Твайго і заўсёды перамагаеш. Апякунка верных, учыні, каб мая сям’я, парафія і ўся Айчына сталі сапраўдным Валадарствам Твайго Сына і Тваім Валадарствам. Амэн.  

 

Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

О Маці Божая Нястомнай Дапамогі, з вялікім даверам прыходжу сёння да Твайго святога абраза, каб прасіць Тваёй дапамогі. Не спадзяюся на свае заслугі і на свае добрыя ўчынкі, але толькі на бязмежныя заслугі Пана Езуса і на Тваю неспасцігальную мацярынскую любоў.

Ты глядзела, о Маці, на раны Адкупіцеля  і на кроў Ягоную, што пралілася на крыжы дзеля нашага збаўлення. Сын Твой, які паміраў, даў нам Цябе за Маці. Ці ж не будзеш Ты для нас, як сведчыць Твой цудоўны тытул, нястомнай Заступніцай?

Таму, о Маці Божая Нястомнай Дапамогі, праз балесную муку і смерць Твайго Боскага Сына, праз невыказныя цярпенні Твайго Сэрца, о Заступніца, вельмі горача малю Цябе, выпрасі мне ў свайго Сына тую ласку, якой вельмі жадаю і якая мне так патрэбна (назваць просьбу).

Ты ведаеш, о Маці благаслаўлёная, як хоча Езус, Адкупіцель наш, удзяліць нам усялякіх пладоў Адкуплення. Ты ведаеш, што гэтыя скарбы былі аддадзеныя ў Твае рукі, каб Ты іх нам удзяляла. Таму, о найласкавейшая Маці, выпрасі для мяне ў Сэрца Езуса тую ласку, аб якой у гэтай малітве пакорна прашу, а я з радасцю буду праслаўляць Тваю міласэрнасць праз усю вечнасць. Амэн.

 

Малітва да Маці Божай Вастрабрамскай

Беззаганная Маці Божая, Каралева неба, Маці міласэрнасці, Заступніца і Прытулак грэшнікаў! Вось я, натхнёны ласкамі, якія Ты так шчодра выпрасіла для мяне сваёю мацярынскаю ласкавасцю са скарбаў любові Божай, пастанаўляю цяпер і назаўсёды аддаць у Твае рукі сваё сэрца, каб Ты прысвяціла яго Езусу. Амэн.

 

Малітва да Маці Божай Будслаўскай

Маці Божая Будслаўская, наша Пані і Каралева, мы, Твае падданыя, схіляючы пакорна перад Табою галовы, абяцаем, што заўсёды і ўсюды будзем вернымі Богу, Сыну Твайму, нашаму Збаўцы, вернымі Табе і Касцёлу.

З бязмежным даверам аддаем Табе ў апеку нас саміх, нашыя сем’і, нашыя парафіі, нашыя дыяцэзіі, наш Касцёл на Беларусі.

Аддаем Табе ў апеку нашых дзяцей, нашу моладзь і дарослых, асабліва хворых, церпячых, слабых, самотных, старых, пакінутых, сіротаў і ўсіх, каму патрэбныя дапамога, падтрымка і абарона.

Апякунка наша, Каралева наша, дапамагай нам, кіруй намі, апякуйся намі.

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца. Амэн. 

 

Малітва да Маці Божай Лагішынскай

Маці Божая Лагішынская, Каралева Палесся, глянь на нас ласкава і выслухай нашую пакорную малітву.

Найлепшая наша Маці, дзякуем Табе за тое, што Ты дапамагаеш нам, што выціраеш нашыя слёзы, што заўсёды знаходзішся побач з намі.

Даручаем Тваёй матчынай апецы Святога Айца, духавенства і верны люд Божы. Абяцаем быць вернымі Твайму Сыну, Пану нашаму Езусу Хрысту, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

 

Малітва да Маці Божай Берасцейскай

Маці Божая Берасцейская, Пані выратавання, поўная ласкі і міласэрнасці, Маці пакінутых, суцяшальніца расчараваных, шлях блукаючых, успамога тых, хто патрабуе апекі, Маці Няспыннага Паратунку, будзь ласкава паспяшыць на дапамогу нам. Спашлі духа Божай ласкі ў нашыя нячулыя сэрцы. Знішчы бязвер’е і сумненні ў нашых сем’ях, пакажы любоў і радасць жыцця з Богам. Маці Божая Берасцейская, заступіся за нас. Амэн.

 

Малітва да Маці Божай Браслаўскай

Вітай, Марыя, наша Маці і Апякунка, Валадарка азёраў, чыё светлае мацярынскае аблічча ззяе ў Браслаўскім санктуарыі над водамі роднага краю. Як і нашыя продкі, мы шукаем у Цябе паратунку сярод жыццёвых бураў і цярпенняў. Будзь маяком для тых, хто блукае ў цемры, і надзейнаю гаванню для ўсіх вандроўных дзяцей Тваіх. Няхай святло Твайго аблічча паказвае шлях караблю святога Касцёла, каб усе вернікі пад кіраўніцтвам Святога Айца, біскупаў і святароў шчасліва дасягнулі мэты зямнога вандравання — Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

 

Малітва да Маці Божай Кангрэгацкай

О Марыя, Найсвяцейшая Багародзіца Кангрэгацкая, пакорна дзякуем Табе за тое, што Ты шчодра адорваеш ласкамі і дабротамі сваіх слугаў, якія пабожна ўшаноўваюць цябе ў Тваім гродзенскім абразе. Мы, нягодныя Твае слугі, пакорна просім Цябе не забывацца таксама і пра нас. Будзь нашаю Заступніцаю перад Тваім Сынам, каб Ён асцярог нас ад граху і прывёў да вечнага збаўлення; май у апецы краіну нашу і верны Табе народ Божы; благаславі нашыя сем’і і няспынна захоўвай іх у любові, супакоі і адзінстве; вазьмі пад апеку нашую моладзь і не дай ёй збочыць са шляху справядлівасці, але дазволь ёй узрастаць у веры і цнотах, о ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя. Амэн.

 

Малітва да Маці Божай Тракельскай

Найпрыгажэйшая Панна і наймілейшая Багародзіца, на Тваім тракельскім абразе Ты ўмольна просіш і песціш на руках сваіх Божага Сына. Дай нам ва ўсіх справах Тваю матчыну дапамогу. Ці ж можа хто пералічыць усе цуды, здзейсненыя праз Тваё заступніцтва, якія Ты адзіны, усемагутны Божа, найлепш ведаеш? Кожны дзень, у кожную хвіліну аб’яўляюцца тут Твае ласкі. Маці нашая, просім Цябе: дазволь нам абвяшчаць Тваю хвалу тут, на зямлі, а ў вечнасці — на нябёсах. Просім Цябе сёння і заўсёды: не пакідай нас без Тваёй апекі, о Найсвяцейшая Панна Марыя. Амэн.

Меткі: катэхізіс, малітоўнік

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».