Галоўныя праўды хрысціянскай веры
- Ёсць адзін Бог.
- Бог — Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
- Бог — адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
- Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення.
- Душа чалавека несмяротная.
- Ласка Божая неабходная для збаўлення.
Сем сакрамэнтаў Касцёла
- Хрост.
- Канфірмацыя.
- Эўхарыстыя.
- Пакаянне.
- Намашчэнне хворых.
- Пасвячэнне.
- Сужэнства.
Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння
- Рахунак сумлення.
- Жаль за грахі.
- Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
- Шчырая споведзь.
- Выкананне прызначанай пакуты.
Дзве запаведзі любові
- Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.
- Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
Дзесяць Божых запаведзяў
Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.
- Не май іншых багоў, апроч Мяне.
- Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
- Памятай дзень святы святкаваць.
- Шануй бацьку свайго і маці сваю.
- Не забівай.
- Не чужалож.
- Не крадзі.
- Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
- Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
- Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
Пяць касцёльных наказаў
- У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
- Прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
- Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць св. Камунію.
- Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
- Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Сем галоўных грахоў
- Пыха.
- Хцівасць.
- Зайздрасць.
- Гнеў.
- Распуста.
- Неўмеркаванасць у ежы і піцці.
- Лянота.
Грахі супраць Духа Святога
- Грашыць, празмерна спадзеючыся на Божую міласэрнасць.
- Роспач альбо сумненне ў Божай ласцы.
- Супраціўляцца спазнанай праўдзе веры.
- Зайздросціць бліжняму, які мае Божую ласку.
- Закамянеласць у грахах.
- Адкладаць пакаянне аж да смерці.
Грахі, якія наклікаюць Божую помсту
- Наўмыснае забойства.
- Садомскі грэх.
- Крыўда ўбогага, удавы і сіраты.
- Затрымліванне належнай платы.
Грахі іншых па нашай віне
- Загадваць грашыць.
- Намаўляць да граху.
- Дазваляць грашыць.
- Раіць грашыць.
- Хваліць грэх.
- Замоўчваць грэх.
- Не караць граху.
- Дапамагаць грашыць.
- Абараняць грэх.
Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі
- Малітва.
- Пост.
- Міласціна.
Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга
- Настаўляць грэшнікаў.
- Вучыць тых, хто не ведае.
- Раіць тым, хто сумняваецца.
- Суцяшаць засмучаных.
- Зносіць цярпліва знявагу.
- Дараваць ахвотна крыўду.
- Маліцца за жывых і памерлых.
Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга
- Накарміць галодных.
- Напаіць сасмаглых.
- Адзець нагіх.
- Прыняць у дом падарожных.
- Адведваць хворых.
- Суцяшаць вязняў.
- Пахаваць памерлых.
Тэалагічныя цноты
- Вера.
- Надзея.
- Любоў.
Кардынальныя цноты
- Разважлівасць.
- Справядлівасць.
- Мужнасць.
- Устрыманасць.
Чатыры апошнія рэчы
- Смерць.
- Суд .
- Пекла або Рай
Дары Духа Святога
- Мудрасць.
- Розум.
- Рада.
- Мужнасць.
- Умеласць.
- Пабожнасць.
- Боязь Божая.
Плады Духа Святога
- Любоў.
- Радасць.
- Спакой.
- Доўгацярплівасць.
- Спагадлівасць.
- Дабрыня.
- Велікадушнасць.
- Вернасць.
- Лагоднасць.
- Сціпласць.
- Умеркаванасць.
- Чыстасць.
Евангельскія парады
- Убогасць.
- Чыстасць.
- Паслухмянасць.
Восем благаслаўленняў
- Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
- Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць.
- Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.
- Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.
- Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.
- Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
- Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.
- Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Хрысціянскае прывітанне
Пахвалёны Езус Хрыстус!
– На векі вечныя. Амэн.
альбо:
Хвала Хрысту!
– Хвала навекі.
Меткі: катэхізіс, малітоўнік