Парафіяльныя аб'явы
- 21 жніўня (панядзелак) — успамін св. Пія Х, папы.
- 22 жніўня (аўторак) — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
- 24 жніўня (чацвер) — свята св. Барталамея, апостала.
- 26 жніўня (субота) — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
- 27 жніўня (нядзеля) — успамін св. Монікі.
- 3 верасня адбудзецца благаслаўленне дзяцей і студэнтаў на пачатак навучальнага года.
- У нашым касцёле праводзіцца акцыя "Дапаможам шматдзетным сем'ям сабраць дзяцей у школу". У сакрыстыю Чырвонага касцёла можна прыносіць школьныя прылады, сшыткі і г.д.
- У сакрыстыі нашага касцёла праводзіцца запіс дзяцей і моладзі на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі і ў Нядзельную школу.
- Запрашаем таксама дарослых на заняткі па падрыхтоўцы да споведзі, св. Камуніі, шлюбу.
- Сёстры Кармэліткі Дзіцятка Езус запрашаюць дзяўчат ад 14 гадоў прыняць удзел у рэкалекцыях пад дэвізам “Маліцца, каб жыць“. Рэкалекцыі пройдуць 25-28 жніўня пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны ў Адамавічах (Гродзенская вобласць). Запісацца можна па тэлефонах: +373 29 884-39-67 (с. Ідалія), +375 33 349-22-08 (с. Ліліяна). Колькасць месцаў абмежаваная.
- 4-12 верасня Piligrymka.by арганізуе пілігрымку да месца пахавання св. Язафата Кунцэвіча ў Рым (Ватыкан). Падчас пілігрымкі вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы св. Стэфана ў Вене і св. Марка ў Венецыі. Акрамя наведвання Ватыкана пілігрымы змогуць пакатацца на славутых гандолах у Венецыі, паслухаць Венскую оперу і інш.
- Запрашаем у пілігрымку з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве" 18-22 верасня 2017 г. з наведваннем Чэнстаховы, Кракава, Лагеўнікаў, Кальварыі-Зэбжыдоўскай, Непакалянава (Польша).Запіс па тэлефонах: +375 29 77-393-77, +375 29 33-595-33, Наталья.
- Запрашаем у пілігрымку на Святую Зямлю 18-24 верасня 2017 г. Запіс па тэлефонах: +375 29 77-393-77, +375 29 33-595-33, Наталья.
Меткі: Парафіяльныя аб'явы