- 7 жніўня 2024 г.
Біяграфія кс. каноніка Франца Рудзя, новага пробашча парафіі св. Сымона і св. Алены г.Минска.
Нарадзіўся 7 студзеня 1973 года ў в.Міёркі-2 Міёрскага р-на Віцебскай вобласці. У 1996 годзе закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г.Гродна. З сакавіка 1996 года да красавіка 1997 года служыў дыяканам у парафіі Божага Провіду ў в.Слабодка Віцебскай вобласці. 19 мая 1997 года атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г.Мінску.
У 1997-1998 гадах працаваў вікарыем у парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г.Магілёве. У 1998-2003 гадах служыў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў г.Чавусы. Займаўся будаўніцтвам новага касцёла. У 2002-2003 выконваў абавязкі віцэ-дэкана Магілёўскага деканата. У 2003-2008 гадах з'яўляўся пробашчам парафіі Божага Цела ў г.Нясвіж і дэканам Нясвіжскага дэканата. У 2008-2013 гадах быў членам Святарскай рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
З 2008 года служыць пробашчам парафіі Маці Божай Будслаўскай у г.Мінску (мікрараён Каменная горка). Займаўся будаўніцтвам новага касцёла, асвячэнне якога адбылося ў 2016 годзе. У 2010-2013 гадах з'яўляўся віцэ-дэканам Кальварыйскага дэканата г.Мінска.
13 красавіка 2017 года пры стварэнні катэдральнага капітула прызначаны ганаровым канонікам Мінскага катэдральнага капітула.
1 жніўня 2024 года прызначаны пробашчам парафіі св. Сымона і св. Алены ў г.Мінску.
Меткі: Парафіяльныя аб'явы