Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Сакрыстыя:
працуе з 8:00 да 20:00 гадзін. (Акрамя часу цэлебрацыі cв. Імшы)
Тэл.: (8 017) 200-44-15

У сакрыстыі можна:

 

 

Нядзеля
22.03.
  • 8:00 – PL
  • 9:00
  • 11:00 – Сумма
  • 13:00 – PL
  • 15:00 – Дз.
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
  • 21:00

Панядзелак
23.03.

  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Аўторак
24.03.
  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Серада
25.03.
  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 11:00
  • 13:00 – PL
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
  • 21:00
Чацвер
26.03.
  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Пятніца
27.03.
  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Субота
28.03.

  • 8:00 – PL
  • 9:00
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Imsha.by – расклад Імшаў усіх парафій Мінска

Сталая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту – капліца Маці Божай Будслаўскай (дольны касцёл)

Абавязковыя святы

Сумма – Святая Імша, якая цэлебруецца ў інтэнцыі парафіянаў.
Вяч. – Святая Імша, якая цэлебруецца ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
PL – Святая Імша на польскай мове.
Дз. – Святая Імша для дзяцей.


Абавязковыя святы

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:

  1. Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
  2. Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
  3. Святога Юзафа – 19 сакавіка.
  4. Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
  5. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
  6. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
  7. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
  8. Усіх Святых – 1 лістапада.
  9. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
  10. Нараджэнне Пана – 25 снежня.

(пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)


Каляндар важнейшых рухомых святаў
Год Панскі Папялец Вялікдзень Унебаўшэсце Спасланне Духа Святога Цела і Крыві Пана Першая нядзеля Адвэнту
2016 10 лют. 27 сакав. 5 мая 15 мая 26 мая 27 ліст.
2017 1 сакав. 16 красав. 25 мая 4 чэрв. 15 чэрв. 3 снеж.
2018 14 лют. 1 красав. 10 мая 20 мая 31 мая 2 снеж.
2019 6 сакав. 21 красав. 30 мая 9 чэрв. 20 чэрв. 1 снеж.
2020 26 лют. 12 красав. 21 мая 31 мая 11 чэрв. 29 ліст.
2021 17 лют. 4 красав. 13 мая 23 мая 3 чэрв. 28 ліст.
2022 2 сакав. 17 красав. 26 мая 5 чэрв. 16 чэрв. 27 ліст.
2023 22 лют. 9 красав. 18 мая 28 мая 8 чэрв. 3 снеж.

Паводле Catholic.by

Парафіяльныя аб'явы

    • "Вялікі Пост – гэта час зразумення, што мы пакліканы да свабоды, а не няволі ад рэчаў гэтага свету" (Папа Францішак). У нашым касцёле штодзённа трываюць велікапосныя набажэнствы: Крыжовы Шлях – кожны дзень пасля св. Імшаў а 9:00 і 17:00 (для дзяцей – у суботу а 16:00), Песні Жальбы – у нядзелю пасля св. Імшаў а 11:00, 13:00 і 19:00.
    • У нашым касцёле штодзённа пасля св. Імшы ў 19:00 адбываецца пакутная працэсія ў інтэнцыі абароны нашай краіны і ўсяго свету ад каранавіруса. Запрашаем духоўна або фізычна далучыцца да гэтага набажэнства.
    • 22 сакавіка — Чацвёртая нядзеля Вялікага посту.
    • 25 сакавіка (серада) — урачыстасць Звеставання Пана.
    • Адмяняецца чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.  Замест яго адбудзецца адмысловае набажэнства, якое пройдзе ў суботу 28 сакавіка ў нашым касцёле і будзе трансліравацца ў інтэрнэце на «Радыё Марыя». Набажэнства будзе прысвечана малітве за моладзь і аб выбаўленні нашага народа ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы, згодна са старажытнай малітвай Касцёла. 
    • «Вечары для закаханых» распачнуцца 1 красавіка ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі. Падрабязней на catholic.by.
    • Кармэліты босыя запрашаюць на рэкалекцыі ў Мядзел. План рэкалекцый і запіс на catholic.by. (12-15 чэрвеня«Спецыфіка кармэліцкай малітвы»).
    • Агульнабеларуская пілігрымка да 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ адбудзецца ў маі. Падрабязней на catholic.by.
    • Запрашаем моладзь на моладзевыя спатканні, якія праводзіць кс. Кірыл Бардонаў. На інтэрнэт-старонцы моладзевых спатканняў ёсць магчымасць паслухаць аўдыё-катэхэзы і пазнаёміцца з іншай цікавай інфармацыяй.
    • У кожную першую пятніцу месяца ў Мінску будзе праводзіцца адарацыя ў абарону жыцця. Ініцыятыва праводзіць усяночныя адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця з’явілася ў сталічнай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Далучыцца да малітвы можна ў касцёле па адрасе: г. Мінск, вул. Матусевіча. Адарацыя распачнецца пасля святой Імшы на 19:00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
    • Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) працу кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі. Паслуга разлічана на патрабуючых грамадзянаў: малазабяспечаных, інвалідаў, пенсіянераў, на членаў няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, на ўсіх тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Запіс на кансультацыю па тэлефоне: +375 44 744-56-44 (тэлефанаваць у працоўныя дні з 10:00 да 16:00). Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.

Меткі: Парафіяльныя аб'явы

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.