Будслаў 2018. Праграма ўрачыстасці
Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1-2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».
1 ліпеня
- 13:00 – 17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
- 18:00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
- 20:00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-каталіцкай Царквы)
- 20:30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
- 21:30 — Рахунак сумлення
- 22:30 — З моладдзю ў малітве
- 23:30 — працэсія са свечкамі і копіяя абраза Маці Божай Будслаўскай
- 24:00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)
2 ліпеня
- 02:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
- 02:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
- 04:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 05:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06:00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
- 07:00 — Фацімскі Ружанец
- 08:30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
- 10:00 — Сужэнскія сустрэчы
- 10:20 — прэзентацыя Новаго Запавету на беларускай мове
- 11:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)
На заканчэннне ўрачыстасці — Апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.