Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Круцята вызвалення чалавека

Круцята Вызвалення Чалавека (КВЧ) – гэта праграма дзейнасці, якая ставіць перад сабой мэту перамагчы ўсё тое, што пагражае годнасці асобы і прыніжае здаровыя грамадскія звычаі. Таму Круцята Вызвалення Чалавека прапагандуе стыль жыцця, заснаваны на праўдзе, любові і вольнасці.

Круцята Вызвалення Чалавека з'яўляецца службай вызвалення ад сучасных залежнасцяў, асабліва ад алкагалізму, а таксама ад усялякага падману і страху, якія знішчаюць годнасць чалавека і не дазваляюць яму рэалізаваць сябе згодна з пакліканнем.

Крыж

 Чаму "Круцята"?

КВЧ дасягае мэту праз стварэнне “ратункавай калоны“ людзей добрай волі, якія павінны распачаць барацьбу за "святую зямлю", якой з'яўляецца кожны чалавек, адкуплены Хрыстом. Слова “Круцята“ (ад лац. Crux – крыж) паказвае на Крыж, як на эффектыўны знак канчатковай перамогі над усялякім злом. Крыж, як сімвал дабравольнай ахвяры, учыненай з любові, з'яўляецца адзінай дарогай паспяховага вызвалення іншых. Каб увайсці ў таямніцу Крыжа, трэба перамагчы страх – таму заданнем Круцяты з'яўляецца вызваленне людзей ад страху.

Як узнікла КВЧ?

КВЧ паўстала з ініцыятывы слугі Божага кс. Францішка Бляхнцікага і руху “Святло-Жыццё“, як адказ на заклік святога Яна Паўла II, які на парозе свайго пантыфікату скіраваў да палякаў наступныя словы: “Прашу, каб вы супрацьстаялі ўсяму, што паніжае чалавечую годнасць, змяншае звычаі здаровага грамадства, што нават можа перашкаджаць яго існаванню і супольнаму дабру, што можа памяншаць яго ўнёсак у супольную людскую скарбніцу, хрысціянскіх народаў, Хрыстовага Касцёла.“ Круцята была ўрачыста абвешчана ў прысутнасці святога Яна Паўла II і паблаславёная ім падчас першай Пілігрымкі ў Польшчу ў 8 чэрвеня 1979 г.

герб

Што азначаюць Сімвалы КВЧ?

Пасланніцтва Круцяты выражае герб. Заклікам Круцяты з'яуляюцца словы: "Не бойцеся!", якія часта вымаўляў Езус Хрыстус і ўжываў святы Ян Павел II. Гэтыя словы нагадваюць усім членам Круцяты, што галоўным іх заданнем з'яўляецца збаўленне людзей ад страху, які робіць чалавека рабом. Крыж – гэта знак Круцяты – крыжовага паходу, і адначасова знак найглыбейшай таямніцы свабоды. Літара "М" сімвалізуе стоячую пад Крыжом Марыю, як прыклад прысвячэння сябе Хрысту і злучэння з Ім. Малая літара "м" з другога боку крыжа – гэта "мы", якія стаім, адказваючы на заклік святога Яна Паўла II, каб разам з ім з'яднацца з Марыяй у аддані сябе Хрысту (Totus Tuus – лац. "Цалкам Твой"). Таму Круцята Вызвалення Чалавека называецца таксама Справай Беззаганнай Маці Касцёла.

Хто з'яуляецца апекуном КВЧ?

Галоўнай апякункай Круцяты з'яўляецца Марыя – Беззаганная Маці Касцёла. У ёй члены Круцяты бачаць прыклад паўнаты вольнага чалавека, бо Яна цалкавіта праз бескарыслівую любоў прысвяціла сябе Хрысту і справе збаўлення людзей. Злучэнне з Марыяй з'яўляецца найглыбейшай таямніцай жыццядайнасці і плённасці КВЧ. Другі апякун КВЧ – святы Станіслаў, біскуп і пакутнік. Ён з'яўляецца для членаў Круцяты прыкладам адвагі ў сведчанні найвышэйшымі вартасцямі. Наступны апякун – святы Максімільян Кольбэ, які вучыць прысвячаць сябе Беззаганнай і з'яўляецца цудоўным прыкладам аддання свайго жыцця за братоў.

Якія метады дзейнасці КВЧ?

Паколькі вызваленне магчыма толькі ў Езусе Хрысце і адбываецца моцай Яго Евангелля, таму асноўнай дарогай Круцяты з'яуляецца:

  • евангелізацыя, ці абвяшчэнне Евангелля з верай і моцай Езуса Хрыста, які вызваляе;
  • індывідуальная і супольная малітва;
  • пост – поўная абстыненцыя ад алкаголю.

Такую дарогу паказаў сваім вучням Езус Хрыстус, калі тыя перажылі сваю немач у барацьбе са злом (Гэты від духаў выганяецца пастом і малітвай (пар. Мц. 17,21). Малітва часта з'яўляецца адзіным сродкам дапамогі, калі па-людску нічога немагчыма зрабіць. Малітва таксама перамяняе “дзеячоў“ у пакорных сведкаў Божага дзеяння, а залежных прыводзіць да крыніцы жыцця.

Пост і малітва – сэрца дзеяння Круцяты Вызвалення Чалавека.

 

Якое значэнне ў КВЧ мае абстыненцыя?

Абстыненцыя ад алкаголя ў КВЧ – гэта асабісты дар, прынесены дабравольна, з любові і адказнасці за дабро іншага чалавека.

Для членаў Круцяты абстыненцыя гэта:

  • учынак асабістай вольнасці
  • узнагароджванне за грахі п'янства
  • выраз любові да залежных людзей, для якіх поўная абстыненцыя з'яўляецца адзінай умовай цвярозасці
  • эфектыўны сродак перамены звычаяў
  • спосаб працы над сабой і сваім характарам
  • важны прафілактычны і выхаваўчы сродак
  • знак любові да Айчыны

Абстыненцыя Круцяты Вызвалення Чалаека – поўны і дабравольны адказ ад алкаголю, як напою пад усялякім выглядзе і незалежна ад колькасці. Дадзеная дэфініцыя не ахоплівае ўжыванне алкаголю, выкарыстанага ў іншым характары, як напрыклад – лекі (калі алкаголь ёсць у складальніку нейкага лекарства) альбо ў літургічных мэтах. Абстыненцыя таксама не забараняе ўжыванне алкаголю ў розных стравах (як напрыклад, у тартах альбо цукерках).

3 вышэйазначанай дэфініцыі абстыненцыя вынікае, што Круцята – гэта не барацьба супраць алкаголю, але барацьба супраць звычаю злоўжываць алкагольныя напоі. Абстыненцыя – гэта сродак да дасягнення мэты, якой з'яўляецца вяртаннв цвярозасці на Беларусь і выхаванне дзяцей і моладзі ў добрых звычаях.

Толькі жыццё большай часткі грамадства, вольнай ад страху, хлусні, падману, свабоднай ад дрэнных звычаяў, можа прынесці цудоўны плён перамены стылю жыцця ўсяго народу і хрысціянскага пачуцця адказнасці за сямейнае жыццё і актыўнасці ў грамадскім жыцці.

 

Як стаць членам КВЧ?


Пастанаўленне абстыненцыі азначае далучыцца да КВЧ. Гэтае пастаўленне пісьмова дэкларыруецца і запісваецца ў "Кнігу Спраў Вызвалення", якая існуе ў кожнай станіцы КВЧ. Прынімаецца дзве формы абстыненцкіх абавязкаў:

  1. на адзін год (як кандыдат КВЧ)
  2. на час прыналежнасці да КВЧ (як член КВЧ)

Марыя і Круцята вызвалення чалавека

Членскую дэкларацыю могуць падпісаць толькі паўналетнія асобы.

У дэкларацыі таксама прынімаецца пастанаўленне не частаваць нікога алкагольнымі напоямі і не даваць грошай на закуп алкаголю. Падпісанне дэкларацыі – гэта прыняцце абавязку ў адносінах да супольнасці руху "Святло-Жыццё" Круцяты Вызвалення Чалавека. Кожны мае свабоду выйсці з яго, калі прымае рашэнне адлучыцца ад шэрагу членаў КВЧ, паведаміўшы аб гэтым адказнага члена КВЧ.

 Якія існуюць формы дзейнасці КВЧ?

Асноўная форма дзейнасці Круцяты – сведчанне членаў КВЧ сваім стылем жыцця. Іншыя формы дзейнасці КВЧ:

  • малітоўныя і фармацыйныя спатканні членаў КВЧ;
  • арганізацыя пілігрымак у інтэнцыі цяжкіх грамадскіх праблемаў;
  • арганізацыя рэлігійных і іншых святаў без алкаголю (напрыклад, Новы Год, Божае Нараджэнне, вяселле, хрост і г.д.);
  • праца з людзьмі залежнымі ад алкаголю;
  • рэкалекцыі для залежных;
  • парафіяльныя рэкалекцыі вызвалення;
  • моладзевыя безалкагольныя клубы;
  • стварэнне прафілактычна-выхаваўчых цэнтраў;
  • дыяконія жыцця.

Калі хочаш падаць руку залежным братам і сёстрам, калі думаеш аб будучыні сваёй сям'і, калі прагнеш фармаваць нашае жыццё ў праўдзе і хрысціянскай вольнасці
Адкрый сваё сэрца і прымі ўдзел у Круцяце!

Мадэратaр - кс. Ірэнэвуш Копач
Тэлефон для пытанняў +375 29 756-81-45 (Эмілія)

Меткі: Алкаголь, малітоўны рух

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.