Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Апостальскі рух “Маргарытка”

маргарытка за святараМаці Божая прагне, каб усе верныя горача любілі сваіх святароў таму, што кожны святар з'яўляецца нібы Майсеем, які вядзе Касцёл бяспечным шляхам у абяцаную зямлю, г.зн. да неба. Без вернікаў і разважлівых святароў Касцёл не ведае, куды ісці, яму не хапае звышнатуральных крыніц асвячэння (Слова Божага, Эўхарыстыі, прабачэння грахоў, ацалення, выратавання ад улады сатаны), а верныя - нібы галіны, аддзеленыя ад вінаградніка. Таму Маці Божая прагне, каб кожны святар зноў знайшоў належнае месца ў Тваім сэрцы, Тваёй малітве, Тваёй сям'і і набыў неабходную яму духоўную абарону і матэрыяльную падтрымку.

Сутнасцю апостальства "Маргарытка" з'яўляецца штодзённая малітва за канкрэтных святароў, як адказ на просьбу Марыі Каралевы Свету айцу Ёзу Зоўка, былому пробашчу парафіі ў Міжгор’і (Боснія і Герцагавіна). Яму з'явілася Маці Божая і плакала перад ім з-за святароў. Айцец Ёза ўзгадвае словы Марыі: Скажыце маім дарагім святарам, маім дарагім сынам, што яны павінны мацней верыць! Павінны захоўваць веру Касцёла. Скажыце маім дарагім святарам, каб яны маліліся на ружанцы кожны дзень. Маці Божая плакала з-за святароў, так як многія з іх перасталі спаглядаць у Таямніцу пасвячэння з пакорай, поўным здзіўлення і ўдзячнасці, а многія тысячы святароў папросту здрадзілі атрыманае ад Бога пакліканне, кінулі тую найбольш ўзнёслую і адказную службу ў Касцёле і сышлі беспаваротна з духавенства, даючы пры гэтым нямала спакусаў для вернікаў. Яны былі здольнымі, таленавітымі, але ўпалі па прычыне недахопу дастатковай малітоўнай дапамогі Касцёла.

Маргарытка з'яўляецца выдатнай справай Бога. Назва паходзіць ад імя незвычайнай асобы, якой была Маргарэт О'Донэл з Канады. Ва ўзросце 13 год, у жніўні 1951 году, падчас сямейнай сустрэчы яна заразілася поліяміэлітам і была прывезена ў шпіталь у Атаве, потым у Манрэаль. Праз тры месяцы яна вярнулася дамоў, але была цалкам паралізаваная і магла рухаць толькі галавой. Маргарэт хутка зразумела, што яе захворванне з'яўляецца пакліканнем для яе, гэтак жа, як для іншых сужэнцаў, святарства або манаства. Яна пачала ахвяраваць свае пакуты, молячыся за сваю парафію, пробашча, святароў, ва ўсіх інтэнцыях, якія ёй былі давераныя. З кожным днём павялічвалася колькасць святароў, якія наведвалі Маргарэт і тых, хто прасіў яе аб гэтай форме малітвы. Часам яна прымала па 20 чалавек у дзень. Шмат каму святарам яна ўзняла дух сваёй малітвай, многім дапамагла сваімі пакутамі. Маргарэт памерла ў Вялікую Пятніцу, ва ўзросце 40 гадоў, пасля 27 гадоў нерухомасці, у пакуце і малітве.

Сімвалам апостальства "Маргарыткі" (Слова - marguerite з французскай, азначае палявая кветка), стала маленькая белая кветачка, маргарытка, якая  абазначае самаахвяраванне, прастату і еднасць. У цэнтры кветкі ўпісваецца імя і прозвішча святара, а на сямі пялёстках імёны і прозвішчы сямі чалавек (або прозвішча сем'яў), якія абяцаюць Богу малітву да канца жыцця - кожны чалавек (або сям'я) у адзін пэўны дзень тыдня за канкрэтнага святара.

Айцец Ёза Зоўка ўзгадвае: Аднойчы прыбылі пілігрымы з Канады. У Ціхаліне, чакаючы мяне, пакуль я вярнуся з пахавання, спадарыня прафесар, да глыбіні душы ўсхваляваная навукай пра святарства і пасланнямі Маці Божай, стварыла першую Маргарытку за мяне. У сярэдзіне першай Маргарыткі напісала маё імя. Тады ўсе яны далі прысягу перад Богам, што будуць маліцца за мяне ўсё сваё жыццё! Цяпер я адчуваю сябе як маленькая рыбка ў вадзе. Кожны дзень Касцёл моліцца за мяне! Захоўвае мяне ў сваім сэрцы, думае пра мяне! (...) Маці Божая хоча менавіта таго, каб хрысціяне змяшчалі святароў у цэнтры сваёй малітвы, сваіх сэрцаў, сваіх думак. Вярнуўшыся дадому, стварыце Маргарыткі сваім святарам. Кажу вам як брат, як святар, як на споведзі. Маліцеся за нас, святароў, кожны дзень, таму што мы слабыя. Без вашай дапамогі мы не зможам паспяхова абвяшчаць вам Евангелле. Прыміце і ўвядзіце ў сваё жыццё запрашэнне Марыі! Толькі такім чынам вы зможаце спазнаць вялікі і глыбокі вопыт таго, чым з'яўляецца Касцёл.

Святары

Многія верныя адчуваюць заклік да малітвы і з любоўю бяруцца за гэтае заданне, ахвяруючы таксама свае ўласныя вырачэнні. З 1 жніўня 1981 г. у свеце ўзнікла шмат Рухаў па прыкладзе першага апостальства. Святое жыццё Маргарэт О'Донэл стала пачаткам - насеннем для мноства маргарытак, якія квітнеюць у садах Касцёла - малітвай за святароў, якая складаецца ля падножжа Марыі.

«Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа знішчаюць і дзе злодзеі падкопваюцца і крадуць. Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць. Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё» (Мц 6, 19-21).

Паводле інтэрнэт-старонкі margaretka.org.pl

Жадаючыя атрымаць падрабязную інфармацыю або далучыцца да апостальскага руху "Маргарытак" могуць патэлефанаваць па наступных кантактах:
С. Аліна Куроўская +375 29 880-41-70; хатнi 8 (0152) 77-26-57
С. Лілія Барысюк +375 29 887-39-01; хатні 8 (0152) 76-65-45

Артыкулы:
Аплаткавая сустрэча святароў Міншчыны і ўдзельнікаў руху «Маргарытка»

Меткі: Апостальства , малітоўны рух, святары і законнікі, "Маргарытка"

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.