Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Серада — V Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 15, 1–6
Было вырашана, што пойдуць у гэтай справе да Апосталаў і старэйшых

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Некаторыя з тых, хто прыйшоў з Юдэі, вучылі братоў: Калі не будзеце абрэзаныя паводле звычаю Майсея, не зможаце быць збаўленымі.

Калі распачалася немалая спрэчка і змаганне Паўла і Барнабы з імі, было вырашана, што Павел і Барнаба, і некаторыя іншыя з іх пойдуць у гэтай справе да Апосталаў і старэйшых у Ерузалем. Яны ж, пасланыя Касцёлам, праходзілі праз Фінікію і Самарыю, расказваючы пра навяртанне язычнікаў. І вельмі ўзрадавалі ўсіх братоў.

Калі прыйшлі ў Ерузалем, былі прынятыя Касцёлам, Апосталамі і старэйшымі. Распавялі яны, што Бог учыніў з імі. Тады паўсталі некаторыя з кола фарысеяў, якія паверылі, і казалі: Трэба абразаць язычнікаў і загадаць ім, каб яны захоўвалі Закон Майсея. І сабраліся Апосталы і старэйшыя, каб вырашыць гэтую справу.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 122 (121), 1–2. 3–4а. 4b–5. (Р.: пар. 1)

Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.

Або:  Аллелюя.

1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
2. Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:

3. Ерузалем, пабудаваны як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.
4. Туды ўзыходзяць пакаленні, *
пакаленні Пана.

Рэфрэн:

Каб, паводле сведчання Ізраэля, *
праслаўляць імя Пана.
5. Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 15, 4а. 5b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас, — кажа Пан.
Хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 1–8
Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне.

Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Серада

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.