Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Панядзелак — V Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 14, 5–18
Абвяшчаем Добрую Навіну, каб вы ад гэтых марнасцяў навярнуліся да Бога жывога

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Калі Павел і Барнаба даведаліся, што ў Іконіі язычнікі і юдэі разам са сваімі кіраўнікамі збіраюцца іх зняважыць і ўкаменаваць, яны ўцяклі ў лікаонскія гарады Лістру і Дэрбэ ды ў іхнія ваколіцы і там абвяшчалі Евангелле.

У Лістры сядзеў адзін чалавек, хворы на ногі, кульгавы ад нараджэння свайго, які ніколі не хадзіў. Ён слухаў, як прамаўляў Павел. А калі той паглядзеў на яго і ўбачыў, што ён мае веру для аздараўлення, сказаў гучным голасам: Стань на свае ногі і выпрастайся. І ён ускочыў, і пачаў хадзіць.

Калі натоўп убачыў, што ўчыніў Павел, узняў голас свой, кажучы па-лікаонску: Богі ў людскім падабенстве сышлі да нас. Барнабу называлі Зеўсам, а Паўла – Гермесам, бо ён быў галоўным прамоўцам. А жрэц Зеўса, ідал якога знаходзіўся перад горадам, разам з народам прывёў да брамы быкоў і прынёс вянкі, і хацеў скласці ахвяру. Калі пачулі пра гэта апосталы Барнаба і Павел, яны разадралі сваё адзенне, кінуліся ў натоўп і крычалі, кажучы:

Мужы, навошта гэта робіце? Мы такія самыя людзі, як вы. Абвяшчаем Добрую Навіну, каб вы ад гэтых марнасцяў навярнуліся да Бога Жывога, які стварыў неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх ёсць. Які ў мінулых пакаленнях дазволіў усім народам хадзіць сваімі дарогамі. Аднак не пераставаў сведчыць пра сябе, чынячы дабро, даючы вам дождж з неба і ўраджайныя поры, даючы ежу і напаўняючы вяселлем сэрцы вашыя.

І, так кажучы, ледзь стрымалі людзей, каб не прыносілі ім ахвяры.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 115 (113B), 1–2. 3–4. 15–16 (Р.: 1)

Рэфрэн: Не нам, Пане, але імені Твайму дай славу.

Або:  Аллелюя.

1. Не нам, Пане, не нам, але імені Твайму дай славу, *
за міласэрнасць Тваю і вернасць.
2. Навошта, каб язычнікі казалі: *
Дзе ж іхні Бог?

Рэфрэн:

3. Бог наш у нябёсах, *
чыніць усё, што захоча.
4. Іхнія ідалы — гэта серабро і золата, *
справа рук чалавечых.

Рэфрэн:

15. Благаслаўлёныя вы Панам, *
які стварыў неба і зямлю.
16. Неба ёсць небам Пана, *
а зямлю Ён аддаў сынам чалавечым.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 26

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Дух Святы навучыць вас усяму
і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 14, 21–26
Суцяшальнік, якога Айцец пашле, навучыць вас усяму

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму.

Юда — не Іскарыёт — кажа Яму: Пане, як сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а не свету?

Езус сказаў яму ў адказ: Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне.

Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Панядзелак

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.