Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Вялікі аўторак

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 49, 1–6
Я зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Слухайце мяне, выспы,
прыслухайцеся вы, далёкія народы:
Пан паклікаў мяне з улоння маці,
з нутра яе назваў маё імя.
Зрабіў вусны мае, як востры меч,
схаваў мяне ў цені сваёй рукі.
Зрабіў мяне выбранай стралой,
схаваў мяне ў сваім калчане.
І сказаў мне: Ты слуга Мой,
Ізраэль, у табе Я праслаўлюся.
А я адказаў: Дарэмна я намагаўся,
марна і на пустое траціў сваю сілу.
Але Закон мой у Пана
і ўзнагарода мая ў Бога майго.
А цяпер кажа Пан,
які стварыў мяне ўжо ад улоння маці слугой сваім,
каб вярнуў для Яго Якуба
і сабраў для Яго Ізраэль.
І я праславіўся ў вачах Пана,
а мой Бог стаў маёй сілай.
Ён сказаў:
Таго мала, каб ты быў слугой Маім,
каб аднавіў патомства Якуба,
каб вярнуў рэшту Ізраэля.
Я зраблю цябе святлом народаў,
каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 71 (70), 1–2. 3–4а. 5–6аb. 15 і 17 (Р.: пар. 15)

Рэфрэн:  Вусны мае будуць абвяшчаць Тваё збаўленне.

1. На Цябе, Пане, спадзяюся, *
няхай не буду асаромлены навекі.
2. Вызвалі мяне паводле Тваёй справядлівасці, *
схілі да мяне сваё вуха і ўратуй мяне.

Рэфрэн:

3. Будзь мне скалою прыстанішча, *
Ты загадаў уратаваць мяне, †
бо Ты — скала мая і мая цвярдыня. *
4. Божа мой, вызвалі мяне з рук бязбожнага. дуць. 

Рэфрэн:

5. Бо Ты — мая надзея, Божа мой, Пане, *
Ты спадзяванне маё з маладосці маёй.
6. На Цябе абапіраюся я ад улоння, *
з улоння маці Ты вывеў мяне.

Рэфрэн:

15. Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю справядлівасць, *
кожны дзень Тваё збаўленне, бо межаў яго не ведаю.
17. Божа, Ты вучыў мяне з маладосці маёй, *
і дагэтуль я цуды Твае абвяшчаю.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 

Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў.

Вітай, Валадару наш, паслухмяны волі Айца,
як ціхае ягня, Ты пакорна згаджаешся на смерць.

Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 13, 21–33. 36–38
Адзін з вас Мяне выдасць... Певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час, калі Езус быў са сваімі вучнямі, моцна ўзрушыўся і засведчыў, кажучы: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас Мяне выдасць. Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа.

Быў адзін з вучняў Ягоных, якога любіў Езус і які спачываў на грудзях Езуса. Яму і кіўнуў Сымон Пётр, каб ён даведаўся, хто гэта можа быць, пра каго Ён кажа. Той жа прыпаў да грудзей Езуса і спытаў: Пане, хто гэта?

Езус адказаў: Той, каму Я намачу і падам кавалак хлеба. І намачыў кавалак, і падаў яго Юдзе Сымонаваму Іскарыёту. І пасля

спажыцця кавалка ўвайшоў у яго д’ябал.

І Езус сказаў яму: Што робіш, зрабі хутчэй. Але ніхто з тых, хто быў за сталом, не зразумеў, чаму Ён так сказаў яму. Паколькі Юда меў каліту з грашыма, то некаторыя думалі, што Езус сказаў яму: Купі, што нам трэба на свята, альбо каб даў што-небудзь убогім. А ён, спажыўшы кавалак, адразу выйшаў. А была ноч.

Калі ён выйшаў, Езус сказаў: Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго.

Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але як сказаў юдэям, так і вам кажу цяпер: Куды Я іду, вы пайсці не можаце.

Кажа Яму Сымон Пётр: Пане, куды Ты ідзеш?

Адказаў яму Езус: Куды Я іду, ты не можаш цяпер пайсці за Мною, але пойдзеш за Мною пасля.

Сказаў Яму Пётр: Пане, чаму я не магу цяпер пайсці за Табою? Жыццё сваё аддам за Цябе. Адказаў яму Езус: Жыццё сваё аддасі за Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу табе: певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Аўторак

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.