Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — V Тыдзень Вялікага посту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 20, 10–13
Пан са мною, як магутны волат

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Я чуў пагалоскі многіх:
Страх навокал!
Выкрыйце, і мы выкрыем яго!
Усе, што былі ў згодзе са мною,
чакаюць падзення майго:
Можа, удасца, – яны кажуць, – падмануць яго,
тады пераможам яго і адпомсцім яму.
Але Пан са мною, як магутны волат,
таму ганіцелі мае спатыкнуцца і скарáцца.
Пасаромяцца сваім падзеннем,
і будзе ім вечная і непазбыўная ганьба.
Пане Магуццяў, які выпрабоўваеш праведніка,
Ты глядзіш на задумы і сэрца,
прашу, каб я ўбачыў Тваю помсту над імі,
бо я адкрыў Табе сваю справу.
Спявайце Пану, праслаўляйце Пана,
бо Пан уратаваў жыццё беднага
ад рукі злачынцаў.
Гэта слова Божае.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 18 (17), 2–3а. 3bc–4. 5–6. 7 (Р.: пар. 7)

Рэфрэн:  Паклікаў Пана, і Ён пачуў мой голас.

2. Буду любіць Цябе, Пане, *
моц мая.
3. Пан — мая скала i цвярдыня, *
Ён мой Збаўца.

Рэфрэн:

Бог мой — абарона мая, на Яго спадзяюся, *
шчыт мой, моц збаўлення майго, мая крэпасць.
4. Паклiчу Пана, годнага хвалы, *
i ад ворагаў маiх вызвалены буду.

Рэфрэн:

5. Акружылі мяне хвалі смерці *
і патокі беззаконня спалохалі мяне.
6. Аплялі мяне путы пякельныя, *
апярэдзілі мяне пасткі смерці.

Рэфрэн:

7. У сваёй нядолі я паклікаў Пана, *
паклікаў майго Бога,
і Ён пачуў мой голас са сваёй святыні, *
і плач мой дайшоў да Ягоных вушэй.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 6, 63с, 68с

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

Словы Твае, Пане, ёсць духам і жыццём,
Ты маеш словы вечнага жыцця.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 10, 31–42
Намагаліся схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рукі іхняй

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Юдэі зноў узялі камяні, каб укаменаваць Езуса. Але Езус сказаў ім: Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца. За які з гэтых учынкаў хочаце каменаваць Мяне?

Юдэі адказалі Яму: Не за добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш сябе Богам.

Езус адказаў ім: Ці не напісана ў Законе вашым «Я сказаў: вы багі»? Тыя, да каго было скіравана слова Божае, названы багамі, а Пісання нельга парушыць. То чаму ж вы гаворыце таму, каго Айцец асвяціў і паслаў у свет: Блюзнерыш, – за тое што Я сказаў: Я Сын Божы? Калі Я не раблю справы Айца Майго, не верце Мне. Аднак калі раблю, і не верыце Мне, паверце справам Маім, каб пазналі і ведалі, што Айцец ўва Мне, а Я ў Ім.

Тады яны зноў намагаліся схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рукі іхняй і пайшоў зноў за Ярдан, на месца, дзе спачатку хрысціў Ян. І заставаўся там. Многія прыйшлі да Яго і казалі: Ян не ўчыніў ніводнага цуду, але ўсё, што Ян казаў пра Яго, было праўдай. І шмат хто паверыў там у Яго.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Хрысціянства без рэфлексій

Мы за моцна прызвычаіліся да навукі Езуса, каб адчуваць Яго сапраўдную сілу. Як правіла, нішто нас у ёй не шакіруе. Ці сапраўды мы ўспрымаем увесь змест, які яна ў сабе нясе, ці можа проста над ёй не разважаем? Калі навука Езуса так шакіравала Яго сучаснікаў, то чаму не выклікае ў нас нават найменшага хвалявання? Ці насамрэч наша вера такая глыбокая і сталая, што ў нас не нараджаюцца аніякія сумненні ці адзнакі супраціву? А можа мы ўцякаем ад сумненняў, прымаем від добрага хрысціяніна, а насамрэч не да канца нават ведаем, што нясе заклік Езуса. Хрысціянства без рэфлексій зусім не дзесьці далёка. Часта мы самі з’яўляемся яго руплівымі вызнаўцамі.

Дух Сяты, Ты вядзеш нас да пазнання ўсёй праўды. Дапамажы нам адкрыць наша няведанне і бязвер’е, каб дзякуючы Твайму кіраўніцтву мы дайшлі туды, дзе чакае нас Езус.

Разважанні а. Даніэля Стабрылы OSB і а. Міхала Легана OSPPE
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Пятніца

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.