Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота — І Тыдзень Вялікага посту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 26, 16–19
Каб ты быў святым народам Пана, Бога твайго

Чытанне кнігі Другазаконня.

Майсей прамовіў да народа, кажучы:

Сёння Пан, Бог твой, загадвае табе выконваць усе гэтыя наказы і пастановы. Таму старанна выконвай іх ад усяго сэрца і ад усёй душы сваёй. Сёння ты абвясціў, што Пан будзе тваім Богам, і ты будзеш хадзіць па шляхах Яго, захоўваць Яго наказы, запаведзі і пастановы і слухацца голасу Яго.

А Пан абвясціў табе сёння, што ты будзеш Яго выбраным народам, як казаў Табе, каб ты захоўваў усе запаведзі Яго. Ён учыніць цябе вышэйшым за ўсе народы, якія стварыў для хвалы, імені і славы сваёй, каб ты быў святым народам Пана, Бога твайго, як сказаў Ён.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 1–2. 4–5. 7–8 (Р.: 1b)

Рэфрэн: Шчаслівыя, хто ходзіць у Законе Пана.

1. Шчаслівыя тыя, чый шлях беззаганны, *
хто ходзіць у Законе Пана.
2. Шчаслівыя тыя, хто захоўвае Ягоныя сведчанні *
і ўсім сэрцам шукае Яго.

Рэфрэн:

4. Ты загадаў, *
каб старанна выконвалі Твае наказы.
5. О, няхай пэўнымі будуць мае шляхі *
ў захаванні Тваіх пастановаў.

Рэфрэн:

7. Шчырым сэрцам я буду славіць Цябе, *
калі навучуся Тваім справядлівым пастановам.
8. Буду захоўваць Твае наказы, *
не пакідай мяне назаўсёды.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 6, 2b

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

Вось цяпер час спрыяльны,
вось цяпер дзень збаўлення.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 43–48
Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Субота

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.