Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак — восьмы звычайны тыдзень, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 35, 1–12
Хто трымаецца запаведзяў, прыносіць ахвяру збаўлення

Пачатак кнігі Мудрасці Сіраха.

Хто захоўвае Закон, той памнажае прынашэнні;
хто трымаецца запаведзяў, прыносіць ахвяру збаўлення.
Хто аддае падзяку, той прыносіць ахвяру з найлепшай мукі;
хто дае міласціну, прыносіць ахвяру хвалы.
Адступленне ад зла падабаецца Пану,
а ўхіленне ад несправядлівасці дае прабачэнне.
Не з’яўляйся перад Панам з пустымі рукамі,
бо ўсё гэта — паводле запаведзі.
Прынашэнне справядлівага ўзбагачае ахвярнік
і ўзыходзіць прыемным водарам да Найвышэйшага.
Ахвяра справядлівага чалавека прыемная,
і памяць пра яе не будзе забыта.
Са шчодрасцю праслаўляй Пана
і не шкадуй першых пладоў рук тваіх.
Пры кожным дары захоўвай вясёлым твар свойv і з радасцю ахвяруй дзесяціну.
Дай Найвышэйшаму, як Ён дае табе,
са шчодрасцю, якую дазваляюць твае сродкі.
Бо Пан адплачвае
і ў сем разоў больш Ён аддасць табе.
Не прынось подкупаў Яму, бо Ён не прыме,
і не спадзявайся на несправядлівую ахвяру,
бо Пан — суддзя,
які не зважае на славу асобы.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 50 (49), 5–6. 7–8. 14 і 23 (Р.: 23b)

Рэфрэн: Беззаганнаму ў паводзінах пакажу збаўленне.

5. Збярыце да Мяне верных Маіх, *
якія праз ахвяру заключылі са Мной запавет.
6. І нябёсы абвесцяць Яго справядлівасць, *
таму што сам Бог — суддзя.

Рэфрэн:

7. Слухай, народзе мой, Я буду прамаўляць, *
Я Бог, Твой Бог, Ізраэль, засведчу супраць цябе.
8. Не буду дакараць цябе за твае ахвяры; *
твае ўсеспаленні заўжды перада Мною.

Рэфрэн:

14. Прынось Богу ахвяру падзякі *
і выконвай свае абяцанні перад Найвышэйшым.
23. Хто прыносіць ахвяру падзякі, той Мяне шануе, *
і таму, хто беззаганны ў паводзінах,
Я пакажу Божае збаўленне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 28–31
Няма нікога, хто б не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, а ў будучым часе — жыццё вечнае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Пётр пачаў казаць Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Езус жа адказаў: Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля, і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым часе — жыццё вечнае

Але шмат першых будзе апошнімі і апошніх — першымі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Аўторак

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.