Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Чацвер — сёмы звычайны тыдзень, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 5, 1–8
Не марудзь навярнуцца да Пана

Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.

Не ўскладай надзеі на сваё багацце
і не кажы: Гэтага мне дастаткова.
Не спадзявайся на жыццё сваё і сілу,
каб не хадзіць за жаданнямі свайго сэрца.
І не кажы: Хто мае нада мною ўладу?
Бо Пан напэўна цябе пакарае.
Не кажы: Я зграшыў, і што мне стала?
Бо Пан доўгацярплівы.
Не злоўжывай прабачэннем,
каб дадаваць грэх да граху.
І не кажы: Вялікая літасць Яго,
Ён даруе мне мноства маіх грахоў.
Бо у Яго і міласэрнасць, і абурэнне,
і на грэшнікаў сыдзе гнеў Ягоны.
Не марудзь навярнуцца да Пана
і не адкладай з дня на дзень,
бо нечакана сыдзе гнеў Пана,
і ты загінеш у часіну помсты.
Не спадзявайся на несправядлівае багацце,
бо яно нічым табе не дапаможа ў дзень нядолі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6 (Р.: Пс 40 (39), 5а)

Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які спадзяецца на Пана.

1. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных †
і не ўзыходзіць на шлях грэшных, *
і між насмешнікаў не засядае;
2. але ў Законе Пана яго асалода, *
над ім разважае ўдзень і ўначы.

Рэфрэн:

3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, *
якое плод прыносіць у свой час,
і лісце яго не вяне, *
а ўсё, што ён чыніць, яму ўдаецца.

Рэфрэн:

4. Не такі лёс бязбожных: *
яны як мякіна, што вецер разносіць.
6. Бо ведае Пан шлях справядлівых, *
а дарога бязбожных загіне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 1 Тэс 2, 13

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыміце слова Божае не як чалавечае слова,
але, што ёсць на самай справе, як слова Божае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 41–50
Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды.

А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.

Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне.

Бо кожны будзе пасолены агнём.

Соль — добрая, але калі соль стане прэснай, чым вы яе прыправіце? Майце соль у сабе і жывіце між сабою ў спакоі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Смак Евангелля

Словы, якія Езус прамаўляе да нас, не адносяцца да простых. Нам можа выдавацца, што яны настолькі радыкальныя, што больш і быць не могуць. Насамрэч так і ёсць. Аднак тут не ідзе гаворка аб тым, каб узбудзіць у нас страх альбо пачуццё віны. Калі мы ўслухаемся ў гэтыя словы ў шчырасці сэрца, то адкрыем, як шмат яшчэ нам трэба аддаць у рукі Езуса. Гэтыя словы з’яўляюцца хутчэй заклікам да таго, каб сур’ёзна ставіцца да рэчаіснасці граху і зразумець, што грэх шкодзіць іншым і нам самім. Адначасова яны заклікаюць нас да навяртання, да таго, каб мы захавалі смак Евангелля, які можа ўратаваць нас ад сапсаваннасці, як соль захоўвае ежу і надае ёй смак. Добрая Навіна, якую прынёс нам Езус, можа ўратаваць нас ад граху, калі мы даверымся яе логіцы. Аднак гэта пэўны працэс, які адбываецца ў акрэслены час. Ніхто не можа яго ненатуральна прыпешыць. Бог сам над ім чувае. З нашага боку патрэбна гатоўнасць, каб даверыцца Езусу і супрацоўнічаць з Ім.

Пане Езу, у Табе наша надзея, Ты сам з’яўляешся нашым збаўленнем. Дапамажы нам больш засяроджвацца над тым, што нас саміх адлучае ад Цябе, а не на слабасцях нашых бліжніх.

Разважанні а. Даніэля Стабрылы OSB і а. Міхала Легана OSPPE, “Евангелле 2017”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Чацвер, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.