Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — пяты звычайны тыдзень, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 3, 1–8
Будзеце, як Бог, які ведае дабро і зло

Чытанне кнігі Быцця.

Змей быў найбольш хітрым з усіх палявых звяроў, якіх стварыў Пан Бог. І сказаў змей жанчыне: Ці сапраўды сказаў Бог “не ешце з ніякага дрэва ў раі”? Жанчына адказала яму: Мы можам есці плады з дрэў саду. Але пра плод дрэва, якое ў сярэдзіне раю, Бог сказаў: Не ешце яго і не дакранайцеся да яго, каб вам не памерці. І сказаў змей жанчыне: Не, не памрэце! Бо ведае Бог, што ў дзень, калі вы пакаштуеце з яго, адкрыюцца вочы вашыя, і будзеце, як Бог, які ведае дабро і зло. І ўбачыла жанчына, што гэта дрэва добрае для ежы, што яно прывабнае для вачэй і пажаданае дрэва, каб атрымаць пазнанне. Тады ўзяла яна плод яго і ела, і дала таксама мужу свайму, і ён еў. І адкрыліся ў іх абоіх вочы, і пазналі яны, што голыя, і сшылі лісты смакоўніцы, і зрабілі сабе павязкі.

Калі пачулі яны голас Пана Бога, які хадзіў па садзе падчас дзённай прахалоды, тады схаваўся Адам і яго жонка ад Пана Бога сярод дрэў раю.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 32 (31), 1–2. 5. 6. 7 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне.

1. Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне, *
і чый грэх забыты.
2. Шчаслівы чалавек, якому Пан не залічыў віны, *
і ў душы якога няма подступу.

Рэфрэн:

5. Я вызнаў Табе грэх мой *
і не хаваў сваёй віны.
Я сказаў: Вызнаю Пану мае беззаконні, — *
і Ты зняў з мяне віну граху майго.

Рэфрэн:

6. Таму будзе маліцца да Цябе кожны верны *
у час адпаведны.
Хоць бы нават разліўся паток, *
воды ўсё адно не дасягнуць яго.

Рэфрэн:

7. Ты — мая абарона, *
захоўваеш мяне ад уціску,
атуляеш мяне *
радасцю выбаўлення.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Дз 16, 14b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Адкрый, Пане, нашыя сэрцы,
каб мы слухалі словы Твайго Сына.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 31–37
Учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. І прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. І, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффата! — што значыць: Адкрыйся. І адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна. Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. І, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: Ён зрабіў ўсё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Эффата, адкрыйся!

Як часта мы самі з’яўляемся глухімі і нямымі. Не можам пачуць тое, што кажа да нас Бог, і самі маўчым перад Ім. Аднак гэта не глыбокае маўчанне сустрэчы. Хутчэй гэта маўчанне нявер’я і роспачы. Нашае сэрца зачыняецца, а мы замыкаемся ў сабе. Кожны з нас мае патрэбу пачуць “эффата, адкрыйся”, якое вызваляе. Калі гэта не адбудзецца, то мур, які мы будуем, будзе з кожным разам усё вышэйшы і мацнейшы. Не проста выйсці з такога ўкрыцця. Гэта вымагае вялікага даверу і адвагі, таму тым, які прамаўляе гэтыя словы, з’яўляецца сам Езус. Яму мы можам даверыцца ў поўні. Ён нас не пакрыўдзіць і ніколі нас не падмане.

Езу, сапраўдны Лекар, прыходзім да Цябе ў нашай слабасці і просім, каб Ты прамовіў над намі словы збаўлення. Няхай нашае жыццё ў поўні будзе адкрыта на Цябе.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Пятніца

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.