Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Cерада — пяты звычайны тыдзень, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 2, 4b–9. 15–17
Пан Бог узяў чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэн

Чытанне кнігі Быцця.

У дзень, калі Пан Бог стварыў зямлю і неба, яшчэ не было на зямлі ніякага палявога куста і не расла яшчэ ніякая палявая трава. Бо Пан Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і не было чалавека, каб апрацоўваць зямлю. Але пара ўздымалася з зямлі і арашала ўсю паверхню зямлі.

Пан Бог стварыў чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры ягоныя подых жыцця, і стаў чалавек жывой істотай. І пасадзіў Пан Бог сад у Эдэне на ўсходзе, і пасяліў там чалавека, якога стварыў. І вырасціў Пан Бог з зямлі ўсялякае дрэва, прывабнае з выгляду і добрае для ежы, і дрэва жыцця пасярод гэтага саду, і дрэва пазнання дабра і зла.

Потым Пан Бог узяў чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэн, каб ён працаваў і даглядаў яго. І загадаў Пан Бог чалавеку, кажучы: З усялякага дрэва ў садзе можаш есці, але з дрэва пазнання дабра і зла не спажывай, бо ў дзень, калі з’ясі з яго, напэўна памрэш смерцю.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 104 (103), 1–2а. 27–28. 29bc–30 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Благаславі, душа мая, Пана.

1. Благаславі, душа мая, Пана. *
Пане, Божа мой, Ты вельмі вялікі.
Ты апрануўся ў веліч і красу. *
2. Ты ахінуўся святлом, быццам шатай.

Рэфрэн:

27. Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час. *
28. Калі даеш ім, яны падбіраюць,
Калі раскрываеш руку сваю, *
яны насычаюцца дабром.

Рэфрэн:

29. Ты забіраеш іхні дух, і яны гінуць, *
і вяртаюцца ў свой пыл.
9. Ты пасылаеш свайго Духа, і паўстаюць яны, *
Ты аднаўляеш аблічча зямлі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 17, 17bа

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова Тваё, Пане, — праўда,
асвяці нас у праўдзе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 14–23
Тое, што выходзіць з чалавека, робіць яго нячыстым

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус зноў паклікаў народ і сказаў яму: Слухайце Мяне ўсе і разумейце. Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, робіць яго нячыстым, але робіць чалавека нячыстым тое, што выходзіць з яго.

Калі ж Ён адышоў ад натоўпу і ўвайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго наконт прыпавесці. І Ён сказаў ім: Няўжо і вы такія някемлівыя? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа зрабіць яго нячыстым; бо не ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў жывот і выходзіць вонкі. Так Ён прызнаў усялякую ежу чыстай. Далей сказаў: Тое, што выходзіць з чалавека, робіць яго нячыстым. Бо знутры, з чалавечага сэрца, выходзяць ліхія думкі, распуста, крадзеж, забойствы, зайздрасць, чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, блюзнерства, пыха, глупота. Усё гэтае зло знутры выходзіць і робіць чалавека нячыстым.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля

Часта мы апраўдваем свае грахі складанай сітуацыяй ці ўплывам акружэння. Сённяшняе Евангелле ставіць нас у праўдзе, прыпамінаючы словы Езуса, што “ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа зрабіць яго нячыстым”, калі не знойдзе водгук у яго нутры. Няпроста прызнаць, што зло, якое я чыню, з’яўляецца маёй уласнай віною. Аднак гэта адзіны спосаб, каб сапраўды дасведчыць айцоўскую дабрыню Бога і сустрэцца з Яго міласэрнай любоўю, якая робіць шчаслівым нашмат больш, чым добрае меркаванне аб сабе.

Міра Майдан, „Oremus”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Серада

Друкаваць

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.