Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца III звычайнага тыдня, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 10, 32–39
Вы вытрымалі цяжкія пакуты змагання, дык не пакідайце адвагі вашай

Чытанне Паслання да Гaбрэяў.

Браты:

Узгадайце мінулыя дні, калі вы, будучы прасветленымі, вытрымалі цяжкія пакуты змагання. То вас выстаўлялі як відовішча на знявагі і ўціск, то вы станавіліся супольнікамі тых, з кім так абходзіліся. Бо вы суперажывалі з тымі, хто ў кайданах, і з радасцю ўспрымалі рабаванне вашай маёмасці, ведаючы, што ёсць у вас лепшая маёмасць і трывалая.

Дык не пакідайце адвагі вашай, якая мае вялікую ўзнагароду. А цярплівасць патрэбна вам, каб, выконваючы волю Божую, вы атрымалі абяцанае. Таму што яшчэ крыху, і з’явіцца той, хто павінен прыйсці, і не спозніцца. А мой справядлівы будзе жыць дзякуючы веры, і, калі адступіцца, не ўпадабае яго душа Мая.

Але мы не належым да тых, хто адступаецца да згубы, але да тых, хто верыць, каб атрымаць жыццё.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 37 (36), 3–4. 5–6. 23–24. 39–40 (Р.: 39а)

Рэфрэн: Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана.

3. Спадзявайся на Пана і чыні дабро; *
жыві на зямлі і захоўвай вернасць.
4. Радуйся ў Пану, *
і Ён споўніць жаданні твайго сэрца.

Рэфрэн:

5. Даручы Пану шлях свой *
спадзявайся на Яго, і Ён сам будзе дзейнічаць.
6. Ён выведзе, як святло, тваю справядлівасць, *
і праўду тваю, як поўдзень.

Рэфрэн:

23. Пан умацоўвае крокі такога чалавека *
і Ён прыхільны да ягонага шляху.
24. І калі будзе падаць, ён не ўпадзе, *
бо Пан трымае яго за руку.

Рэфрэн:

39. Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана, *
Ён — цвярдыня іхняя ў час уціску.
40. Пан ім дапаможа і ўратуе, †
Ён вызваліць іх ад грэшнікаў і збавіць, *
бо яны на Яго спадзяюцца.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі,
што таямніцы Валадарства ты адкрыў дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 4, 26–34
Чалавек кідае зерне і спіць, а як зерне ўзыходзіць, ён не ведае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.

І казаў: З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.

У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.