Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Серада II звычайнага тыдня, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 7, 1–3. 15–17
Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка

Чытанне Паслання да Габрэяў.

Браты:

Мэльхізэдэк, кароль Салема, святар Найвышэйшага Бога, выйшаў насустрач Абрагаму, які вяртаўся пасля паразы каралёў, і благаславіў яго. Абрагам удзяліў яму дзесяціну з усяго. Імя ж ягонае азначае перш за ўсё «кароль справядлівасці», а потым — «кароль Салема», што значыць «кароль спакою». Без бацькі, без маці, без радаводу, не маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцця, але прыпадобнены да Сына Божага, ён застаецца святаром назаўсёды.

Гэта яшчэ больш відавочна, калі на падабенства Мэльхізэдэка паўстае іншы святар, які з’явіўся не паводле закону цялеснага наказу, але паводле моцы незнішчальнага жыцця. Бо засведчана пра Яго: Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 110 (109), 1. 2. 3–4 (Р.: 4bc)

Рэфрэн: Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка.

1. Пан сказаў майму Пану: *
Сядай праваруч мяне,
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх *
да падножжа Твайго.

Рэфрэн:

2. Жазло сілы Тваёй *
спашле Пан з Сіёну:
будзеш валадарыць *
сярод ворагаў Тваіх.

Рэфрэн:

3. З Табою панаванне ў дзень Тваёй моцы, у бляску святасці, *
з улоння перад світаннем нарадзіў Цябе.
4. Пан прысягнуў і не пашкадуе: *
Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 4, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Езус абвяшчаў Евангелле аб валадарстве
і лячыў усялякую хваробу ў людзей.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 3, 1–6
У шабат належыць душу ўратаваць, ці загубіць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго.

І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі. Паглядзеўшы на іх з гневам, засмучаны жорсткасцю іх сэрцаў, сказаў таму чалавеку: Працягні руку. Той працягнуў, і стала здаровай рука ягоная.

А фарысеі, выйшаўшы, адразу сабралі з прыхільнікамі Ірада нараду супраць Езуса, каб загубіць Яго.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.