Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

ІІ Звычайная нядзеля, Год А

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 49, 3. 5–6
Зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Пан сказаў Мне: Ты слуга Мой,
Ізраэль, у табе Я праслаўлюся.
А цяпер кажа Пан,
які стварыў мяне ўжо ад улоння маці слугой сваім,
каб вярнуў для Яго Якуба
і сабраў для Яго Ізраэль.
І я праславіўся ў вачах Пана,
а мой Бог стаў маёй сілай.
Ён сказаў:
Таго мала, каб ты быў слугой Маім,
каб аднавіў патомства Якуба,
каб вярнуў рэшту Ізраэля.
Я зраблю цябе святлом народаў,
каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 2 і 4аb. 7–8а. 8b–9. 10 (Р.: 8а і 9а)

Рэфрэн: Прыходжу, Божа, споўніць Тваю волю.

2. Я цвёрда спадзяваўся на Пана, *
і Ён схіліўся нада мною, і пачуў мой крык.
4. І паклаў у мае вусны новую песню, *
спеў хвалы нашаму Богу.

Рэфрэн:

7. Ахвяры і прынашэння Ты не пажадаў, *
але Ты адкрыў мне вушы.
Усеспалення і ахвяры за грэх Ты не патрабуеш. *
8. Тады сказаў я: Вось іду.

Рэфрэн:

У пачатку кнігі напісана пра мяне. †
9. Я пажадаў спаўняць Тваю волю; *
і Твае законы жывуць у сэрцы маім.
10. Я абвяшчаў Тваю справядлівасць на вялікім сходзе *
і не закрываў вуснаў сваіх, Ты гэта ведаеш, о Пане.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 1, 1–3
Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста

Пачатак Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Павел, воляй Божай пакліканы быць апосталам Езуса Хрыста, і брат Састэн — Касцёлу Божаму ў Карынце, тым, хто асвячаны ў Хрысце Езусе, пакліканым святым разам з усімі, хто ў кожным месцы заклікае імя Пана нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага.

Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 1, 14а. 12а

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова сталася целам і пасялілася між намі,
а тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 29–34
Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Ян убачыў Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю.

І сведчыў Ян, кажучы: Я бачыў Духа, які сыходзіў з неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым. І я бачыў і засведчыў, што Ён Сын Божы.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.