Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак I звычайнага тыдня, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 2, 5–12 
Належала ўчыніць дасканалым праз цярпенні правадыра збаўлення іхняга

Чытанне Паслання да Габрэяў.

Не анёлам Бог падпарадкаваў будучы свет, пра які мы кажам. Наадварот, хтосьці засведчыў недзе, кажучы: Чым ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты клапоцішся аб ім? Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў; славаю і пашанай увянчаў яго, усё паклаў пад ягоныя ногі.

Калі ж падпарадкаваў Яму ўсё, то не пакінуў нічога непадпарадкаваным Яму. Цяпер мы яшчэ не бачым, каб усё было падпарадкавана Яму, але мы бачым Езуса, які быў мала меншы ад анёлаў, увенчаны славаю і пашанаю, бо спазнаў смерць, каб з ласкі Божай за ўсіх пакаштаваць смерці. Бо належала, каб той, дзеля якога ўсё і праз якога ўсё, які прывёў да славы многіх сыноў, учыніў дасканалым праз цярпенні правадыра збаўлення іхняга. Бо і той, хто асвячае, і тыя, каго асвячаюць, — усе ад Адзінага. З гэтай прычыны Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы: Абвяшчу імя Тваё братам маім, сярод сходу праслаўлю Цябе.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 8, 2а і 5. 6–7. 8–9 (Р.: пар. 7)

Рэфрэн: Паставіў свайго Сына над усім стварэннем.

2. О, Пане, Божа наш, *
якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.
5. Чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, *
і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

Рэфрэн:

6. Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, *
славаю і веліччу ўвянчаў яго.
7. Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх, *
усё паклаў яму пад ногі.

Рэфрэн:

8. Авечак і жывёлу ўсялякую *
і звяроў дзікіх,
9. птушак нябесных і рыбу марскую, *
і ўсё, што ходзіць сцежкамі марскімі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 1 Тэс 2, 13

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыміце слова Божае не як чалавечае слова,
але як сапраўднае слова Божае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 21–28
Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.

І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы. Але Езус забараніў яму, кажучы: Змоўкні і выйдзі з яго. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. І здзівіліся ўсе, так што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго.

І адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Прыйшоў, каб нас збавіць!

Вельмі часта нам не хапае даверу і веры ў тое, што Езус прыйшоў, каб нас збавіць. Занадта шмат мы канцэнтруемся на нашых слабасцях і забываем, што збаўленне з’яўляецца дарам. Тады мы далучаемся да выказвання, якое разносілася ў сінагозе ў Кафарнауме: Ты прыйшоў загубіць нас. Заклік Езуса да збаўлення становіцца заклікам асуджэння. Аднак Ён прыйшоў, каб нас збавіць. Ніхто і нішто не здольнае змяніць гэта; нішто не ў стане адлучыць нас ад Яго! Наша слабасць не здольная паставіць перашкоду яго любові, якая аздараўляе і збаўляе. Няхай гэта праўда ніколі, нават ў самыя цяжкія і цёмныя моманты нашага жыцця, не перастае гучаць у нашых вушах.

Пане, узмацні ў нас давер да Цябе, каб мы ў кожнай сітуацыі нашага жыцця прыходзілі да Цябе, бо Ты ніколі нас не адкінеш.

Разважанні а. Даніэля Стабрылы OSB і а. Міхала Легана OSPPE, “Евангелле 2017”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.