Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Панядзелак I звычайнага тыдня, год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 1, 1–6
Бог прамовіў да нас праз Сына

Пачатак Паслання да Габрэяў.

Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет.

Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці і падтрымліваючы ўсё словам моцы сваёй, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаў у спадчыну імя.

Бо калі і каму з анёлаў Ён сказаў:
Ты — Сын Мой,
Я сёння нарадзіў Цябе?
І яшчэ:
Я буду Яму Айцом,
а Ён будзе Мне Сынам.
Калі ж зноў увядзе Першароднага ў свет, скажа:
Няхай паклоняцца Яму
ўсе анёлы Божыя.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 97 (96), 1 і 2b. 6 і 7с. 9 (Р.: пар. 7с)

Рэфрэн: Праслаўляйце Пана ўсе Яго анёлы.

1. Пан валадарыць, няхай радуецца зямля, *
няхай весяляцца шматлікія выспы.
2. Справядлівасць і права — *
аснова Ягонага трону.

Рэфрэн:

6. Нябёсы абвяшчаюць Яго справядлівасць, *
і ўсе народы бачаць Ягоную славу.
7. Пакланіцеся Яму, *
усе багі.

Рэфрэн:

9. Бо Ты, Пане, найвышэйшы *
на ўсёй зямлі,
вельмі ўзвялічаны *
над усімі багамі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 1, 15

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Наблізілася Валадарства Божае, — кажа Пан, —
кайцеся і верце ў Евангелле.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 14–20
Кайцеся і верце ў Евангелле

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.

Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чаўне і ладзілі сеткі. І адразу паклікаў іх. І, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Пакліканыя ў паўсюдзённасці

Езус нікога са сваіх вучняў не паклікаў у сінагозе. Ён увайшоў у іх паўсюдзённасць і ў ёй звярнуўся да іх са сваім заклікам. Тыя, аб пакліканні якіх ідзе гаворка ў сённяшнім Евангеллі, былі пакліканыя падчас працы, якая звязаная з лоўляй рыбы. Больш таго, Езус прамаўляе да іх мовай і вобразамі, якія для іх зразумелыя. Ён не кажа будучым вучням, што яны стануць вялікімі прапаведнікамі альбо лідэрамі, не паказвае містычныя ўяўленні. Бог аб’яўляецца нам і прамаўляе да нас так, каб мы былі ў стане гэта прыняць. Не наказвае нам разгадваць галамаломкі і затаіўшы дыханне шукаць Яго ў эзатэрыцы. Гэта мы звычайна стараемся ўскладніць рэчаіснасць аб’яўлення, якая насамрэч вельмі простая: Бог ёсць любоўю. Нашым адказам на Яго выйсце да нас павінна быць навяртанне і вера.

Пане, дапамажы нам адчуваць Цябе ў звычайных і простых справах. Няхай Твая ласка дазволіць нам навяртацца з заблытаных сцежак нашага жыцця.

Разважанні а. Даніэля Стабрылы OSB і а. Міхала Легана OSPPE, “Евангелле 2017”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Панядзелак

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.