Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

7 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 22 — 4, 6
Правярайце духаў, ці яны ад Бога

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца. А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адно аднаго, як Ён загадаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Бог у ім. І па Духу, якога даў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас.

Умілаваныя! Не кожнаму духу верце, але правярайце духаў, ці яны ад Бога, бо шмат ілжэпрарокаў з’явілася на свеце. Па гэтым распазнавайце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе, ёсць ад Бога; і кожны дух, які не вызнае Езуса, той не ад Бога; гэта дух антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе і цяпер ужо ёсць на свеце.

Дзеці! Вы ад Бога, таму перамаглі іх, бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце. Яны са свету, таму і гавораць так, як свет, і свет слухае іх. Мы ад Бога. Хто ведае Бога, слухае нас, хто не ад Бога, той не слухае нас. Па гэтым і пазнаём духа праўды і духа фальшу.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 2, 7–8. 10–11 (Р.: 8а)

Рэфрэн: Дам усе народы ў спадчыну Табе.

7. Абвяшчу пастанову Пана: Ён Мне сказаў: *
Ты Сын Мой, Я Цябе сёння нарадзіў.
8. Прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, *
і межы зямлі ва ўладанне Тваё.

Рэфрэн:

10. А цяпер, каралі, зразумейце, *
навучыцеся, суддзі зямлі.
11. З бояззю служыце Пану *
і радуйцеся з хваляваннем.

Рэфрэн

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 4, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Езус абвяшчаў Евангелле Валадарства
і лячыў усялякую хваробу ў народзе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 4, 12–17. 23–25
Наблізілася Валадарства Нябеснае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталіма. Так збылося сказанае прарокам Ісаяй, які кажа:

Зямля Забулона і зямля Нэфталіма,
на шляху марскім, за Ярданам,
Галілея язычнікаў,
народ, які сядзеў у цемры,
убачыў святло вялікае,
і тым, хто сядзеў у краіне і ў цені смерці,
заззяла святло.

З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае.

І хадзіў Езус па ўсёй Галілеі, навучаючы там у сінагогах і абвяшчаючы Евангелле Валадарства, і лячыў Ён усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей. І прайшла пра Яго чутка па ўсёй Сірыі. І пачалі прыводзіць да Яго ўсіх нямоглых, церпячых на розныя хваробы і слабасці, і апантаных, і эпілептыкаў, і спаралізаваных, і Ён вылечваў іх.

За Ім ішлі вялікія натоўпы з Галілеі і Дэкаполіса, і з Ерузалема, і з Юдэі, і з-за Ярдана.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Перамяненне і аздараўленне

Навука Езуса абапіраецца на абвяшчэнні Добрай Навіны аб Божым Валадарстве, а таксама на аздараўленні людзей з хвароб і слабасцяў. Адно дапаўняе другое. Немагчыма пачуць праўду пра Збавіцеля і не быць аздароўленым. Так як немагчыма быць аздароўленым без прыняцца Збавіцеля. Калі мы слухаем Божае Слова і калі мы сапраўды на яго адкрытыя, яно заўсёды будзе нас кранаць. Будзе аздараўляць наш розум, нашае сэрца і нашую волю. Гэта дзякуючы яму я ў стане зразумець, адкуль я паходжу і куды іду. Гэта яно замяняе маё каменнае сэрца на сэрца, здольнае да любові. Таксама робіць мяне здольным, каб я адкрыў сваю жыццёвую дарогу і быў на ёй шчаслівы.

Пане, учыні, каб я паверыў у аздараўляючую моц Слова Твайго абяцання, каб маё сэрца і маё цела сталі сапраўднай святыняй Святога Духа.

Разважанні кс. Марывуша Краўца SSP
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Божае Нараджэнне

Друкаваць

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.