Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

5 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 11–21
Мы перайшлі ад смерці да жыцця, таму што любім братоў

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Такая ёсць воля Божая, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адно аднаго. Не так, як Каін, які быў ад злога і забіў свайго брата. А дзеля чаго забіў яго? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата ягонага — справядлівыя. І не здзіўляйцеся, браты, калі свет ненавідзіць вас. Мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, таму што любім братоў. Хто не любіць, застаецца ў смерці.

Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, той чалавеказабойца, а ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца не мае ў сабе жыцця вечнага. Па гэтым пазналі мы любоў, што Ён аддаў за нас сваё жыццё. І мы павінны аддаць жыццё сваё за братоў. Калі хтосьці мае дастатак у свеце і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім?

Дзеці, не будзем жа любіць словам ці моваю, але ўчынкам і праўдаю. І па гэтым пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім нашыя сэрцы. Бо калі сэрца нашае асуджае нас, то Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. Умілаваныя, калі сэрца нашае не асуджае нас, то мы маем адвагу перад Богам.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 100 (99), 2. 3. 4. 5 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Усклікай Пану ўся зямля.

2. Усклікай Пану, уся зямля, *
з радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

Рэфрэн:

3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ, *
і авечкі Ягонай паствы.

Рэфрэн:

4. Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з пахвалою, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.

Рэфрэн:

5. Бо Пан ёсць добры, †
навекі міласэрнасць Яго, *
а Яго вернасць з пакалення ў пакаленне.

Рэфрэн

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Заззяў нам святы дзень,
прыйдзіце народы, пакланіцеся Пану,
бо сёння на зямлю сышло вялікае святло.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 43–51
Ты Сын Божы, Ты Валадар Ізраэля

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус вырашыў пайсці ў Галілею і, знайшоўшы Філіпа, кажа яму: Ідзі за Мною. Філіп жа быў з Бэтсаіды, з горада Андрэя і Пятра. Філіп знайшоў Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі таго, пра каго пісалі ў Законе Майсей і прарокі, Езуса — сына Юзафа з Назарэту.

Але Натанаэль сказаў яму: Ці можа быць штосьці добрае з Назарэту? Філіп адказаў яму: Ідзі і паглядзі.

Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману.

Натанаэль сказаў Яму: Адкуль Ты ведаеш мяне?

Езус сказаў яму ў адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю.

Адказаў Яму Натанаэль: Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля!

Езус сказаў яму ў адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта.

І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Казаць пра Збавіцеля

Сустрэча з Езусам мае ў сабе штосьці незвычайнае. Кожны, хто сапраўды Яго сустрэў, не можа пра гэта з лёгкасцю забыць. Так стала з Філіпам, які ўзрушаны сустрэчай з Настаўнікам з Назарэту, дзеліцца сваімі ўражаннямі з Натанаэлем. Езус таксама ўзрушыў сэрца Натанаэля. Рэакцыя перадаецца. І так адбываецца каля дзвюх тысяч гадоў. Кожнае чарговае пакаленне даведваецца пра Езуса з вуснаў сваіх папярэднікаў. Усе ахрышчаныя пакліканыя казаць пра Збавіцеля. Таксама цябе і мяне Езус запрашае, каб мы падзяліліся сваёй верай з іншымі. Кажы проста і адкрыта. Вучы малітве тых, каго Бог табе даверыў. Будзь добрым, міласэрным і праведным, а Ён будзе табе благаслаўляць.

Пане, дай мне адвагу, каб я мог дзяліцца сваёй верай з іншымі.Учыні мяне Тваёй прыладай у тым, каб расказваць пра Цябе і таксама чыніць дабро на зямлі. Няхай мая вера будзе сапраўднай, каб тыя, хто мяне сустрэне, сустрэлі таксама Цябе.

Разважанні кс. Марывуша Краўца SSP
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Божае Нараджэнне, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.