Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

31 снежня — сёмы дзень у актаве Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 2, 18–21
Маеце памазанне ад Святога і ўсё ведаеце

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Дзеці, настала апошняя гадзіна, і як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, так і цяпер з’явілася шмат антыхрыстаў. Па гэтым мы і пазнаём, што настала апошняя гадзіна. Яны выйшлі ад нас, але не належалі да нас; бо калі б яны належалі да нас, то заставаліся б з намі; але сталася гэта, каб выявілася, што яны не належаць да нас.

Вы ж маеце памазанне ад Святога і ўсё ведаеце. Я напісаў вам не таму, што вы не ведаеце праўды, а таму, што вы ведаеце яе, і што ўсялякі фальш не ад праўды.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1–2. 11–12. 13 (Р.: 11а)

Рэфрэн: Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля.

1. Спявайце Пану новую песню, *
спявай Пану, уся зямля.
2. Спявайце Пану, слаўце Ягонае імя, *
абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне.

Рэфрэн:

11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, *
няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе.
12. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім, *
няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя.

Рэфрэн:

13. Перад абліччам Пана, які прыходзіць, *
які прыходзіць судзіць зямлю.
Ён будзе судзіць свет справядліва, *
а народы паводле сваёй праўды.

Рэфрэн

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 1, 14а. 12а

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова сталася целам і пасялілася між намі.
А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 1–18
Слова сталася целам

+ Пачатак святога Евангелля паводле Яна.

На пачатку было Слова,
і Слова было ў Бога,
і Богам было Слова.
Яно было ў Бога спрадвеку.
Усё праз Яго сталася,
і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася.
У Ім было жыццё,
і жыццё было святлом людзей.
А святло свеціць у цемры,
і цемра не агарнула яго.
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога;
імя ягонае было Ян.
Ён прыйшоў дзеля сведчання,
каб засведчыць пра Святло,
каб усе паверылі праз яго.
Не быў ён святлом, але быў пасланы,
каб сведчыць пра Святло.
Было Святло праўдзівае,
якое асвятляе кожнага чалавека,
які прыходзіць на свет.
У свеце было,
і свет праз Яго стаўся,
і свет не пазнаў Яго.
Прыйшло да свайго,
і свае Яго не прынялі.
А тым, хто прыняў Яго,
дало ўладу стаць Божымі дзецьмі,
тым, хто верыць у імя Ягонае,
хто ні ад крыві,
ні ад жадання цела,
ні ад жадання мужа,
але ад Бога нарадзіўся.
Слова сталася целам
і пасялілася між намі,
і бачылі мы славу Ягоную,
славу, якую мае ад Айца Адзінародны,
поўны ласкі і праўды.

Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне. І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста. Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён аб’вясціў.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Набліжаемся да Бога

У апошні дзень каляндарнага года гучыць Евангелле пра тое, што было на пачатку. У гэтым вялікая літургічная і выхаваўчая мудрасць Касцёла. Безумоўна, гэты год заканчваецца. Аднак гэта не можа выклікаць у нас нейкі песімізм альбо страх. Таму Евангелле прыпамінае пра ўваход вечнасці ў наш абмежаваны час. Мы не набліжаемся да канца, але набліжаемся да Хрыста – Бога, ад Якога ўсё бярэ свой пачатак. Прачытаныя сёння словы пра Яго прыйсце да сваёй уласнасці, каб мы сталі Божымі дзецьмі, з’яўляюцца для нас вялікім выклікам. Час, які ўплывае, прыпамінае нам, што мы не можам адкладваць магчымасці, каб Яго прыняць. На гэта проста няма часу!

Езу, дзякую Табе за кожнае Тваё слова, якім Ты карміў мяне ўвесь гэты год. Яно ёсць дарогай, праўдай і жыццём. Няхай гэта слова развіваецца ўва мне, каб я вытрываў у Тваёй любові.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Божае Нараджэнне

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.