Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Панядзелак — Трэці тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 24, 2–7. 15–17а
Узыходзіць зорка ад Якуба

Чытанне Кнігі Лічбаў.

У тыя дні:

Узняў Валаам вочы свае і ўбачыў Ізраэля, які размясціўся плямёнамі сваімі, і сышоў на яго Дух Божы. І сказаў ён прароцтва сваё, кажучы: Кажа Валаам, сын Бэора, кажа муж з вокам адкрытым, кажа той, хто чуе Божыя словы, які бачыць тое, што Усемагутны паказвае яму; які падае, і адкрываюцца вочы ягоныя. Якія прыгожыя шатры твае, Якубе, жыллё тваё, Ізраэль!

Распасціраюцца яны як даліны, як сады каля ракі, як альясавыя дрэвы, што пасадзіў Пан, як кедры каля водаў. Паліецца вада з вёдраў ягоных, і насенне яго будзе ў мностве вады; і пераўзыдзе Агага ягоны кароль, і ўзвысіцца валадарства ягонае.

І закончыўшы прароцтва сваё, сказаў: Кажа Валаам, сын Бэора, кажа муж з вачыма адкрытымі, кажа той, хто чуе Божыя словы, які пазнаў разуменне Усявышняга, які бачыць тое, што Усемагутны паказвае яму; які падае, і адкрываюцца вочы ягоныя. Бачу яго, але не цяпер яшчэ, гляджу на яго, але не зблізку. Узыходзіць зорка ад Якуба, і падымаецца жазло ад Ізраэля.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 25 (24), 4–5ab. 6–7bc. 8–9 (Р.: 4b)

Рэфрэн: Навучы мяне сцежкам Тваім, Пане.

4. Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, *
і навучы мяне сцежкам Тваім.
5. Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, *
бо Ты — мой Бог і Збаўца.

Рэфрэн:

6. Узгадай пра міласэрнасць сваю, Пане, *
і пра ласку сваю, бо яны спрадвеку.
7. Памятай пра мяне паводле міласці Тваёй, *
дзеля вялікай дабрыні Тваёй.

Рэфрэн:

8. Пан — добры і справядлівы, *
таму паказвае грэшнікам шлях.
9. Ён кіруе прыніжанымі ў справядлівасці, *
і навучае пакорных шляхам cваім.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 85 (84), 8

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць
і дай нам сваё збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 21, 23–27
Адкуль быў Янаў хрост?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Аднойчы:

Калі Езус прыйшоў у святыню і навучаў, падышлі да Яго першасвятары і старэйшыны народу і сказалі: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу? Езус сказаў ім у адказ: Спытаюся і Я ў вас пра адно; калі скажаце Мне пра гэта, тады і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю. Адкуль быў Янаў хрост: з неба ці ад людзей?

Яны ж разважалі паміж сабою, кажучы: Калі скажам: з неба, дык Ён скажа нам: Чаму ж вы не паверылі яму? А калі скажам: ад людзей, баімся натоўпу, бо ўсе лічаць Яна прарокам.

І, адказваючы Езусу, яны сказалі: Не ведаем. Тады і Ён сказаў ім: І Я вам не скажу, якою ўладаю гэта раблю.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Валадар поўны мудрасці

Пастава Езуса каралеўская. Ён як сапраўдны Кароль не мусіць адказваць і даказваць сваю праўду. Больш таго, майстэрства адказваць пытаннем на пытанне паказвае Езуса як Валадара поўнага мудрасці, а такой цнотай павінен валодаць кожны кароль. Калі мы прыслухаемся да гэтай мудрасці, то зможам паглядзець праніклівым позіркам і ўбачыць у Хрысце крыніцу сапраўднага благаслаўлення. Яго словы прыпамінаюць нам яшчэ адну праўду. Часта мы прыходзім да Езуса з канкрэтнымі пытаннямі і чакаем неадкладнага адказу, як святары ў Евангеллі. І Езус заўсёды нам адказвае, але Яго адказ зразумеем толькі тады, калі зможам стаць у праўдзе перад Ім і самім сабою. Тады мы зразумеем Яго слова.

Пане, дзякую Табе за ўсё, што Ты робіш для мяне, каб я пазнаў Божую міласэрнасць і дасягнуў збаўлення. Ведаю, што адзіным законам, згодна з якім гэта ўсё чыніш, ёсць закон любові.

Разважанні Кс. Марывуша Шмайдзіньскага “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Панядзелак, Лекцыянарый, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.