Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота — Другі тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 48, 1–4. 9–11
Зноў прыйдзе Ілля

Чытанне Кнігі Мудрасці Сіраха.

У тыя дні:

З’явіўся Ілля, прарок, як агонь,
і слова ягонае палала, як паходня.
Ён наклікаў на іх голад,
і стараннасцю сваёю зменшыў іх колькасць.
Словам Пана ён замкнуў неба,
і тройчы спасылаў з яго агонь.
Як праславіўся ты, Ілля, сваімі цудамі,
і хто можа пахваліцца, што ён роўны табе?
Ты, які быў забраны ў агністай віхуры,
у калясніцы вогненых коней.
Пра цябе напісана, што ты захаваны
для адпаведных часоў,
каб суняць гнеў, перш чым ён стане шаленствам,
каб звярнуць сэрца бацькі да сына
і аднавіць пакаленні Якуба.
Шчаслівыя тыя, хто бачыў цябе,
і хто ў любові заснуў,
бо і мы напэўна жыць будзем.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 80 (79), 2аc і 3b. 15–16. 18–19 (Р.: 4)

Рэфрэн: Божа, аднаві нас і дай нам збаўленне.

2. Пастыр Ізраэля, паслухай, *
які сядзіш на хэрубінах, з’явіся.
3. Абудзі сваю магутнасць *
і прыйдзі нам на паратунак.

Рэфрэн:

15. Вярніся, Божа Магуццяў, *
паглядзі з нябёсаў і пабач, і наведай гэты вінаграднік.
16. Захавай тое, што пасадзіла Твая правіца, *
парастак, які Ты ўмацаваў для сябе.

Рэфрэн:

18. Няхай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, *
над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для сябе.
19. І не адступімся мы ад Цябе, *
ажыві нас, і мы будзем заклікаць імя Тваё.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 3, 4. 6

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму,
і кожнае цела ўбачыць Божае збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 17, 10–13
Ілля ўжо прыйшоў і не пазналі яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Калі сыходзілі з гары, спыталі Езуса вучні Ягоныя, кажучы:

Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсці Ілля? Езус адказаў ім: Ілля сапраўды прыйдзе і выправіць усё. Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын Чалавечы будзе цярпець ад іх. Тады зразумелі вучні, што Ён казаў ім пра Яна Хрысціцеля.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Адвэнтавае чаканне

Людзі верылі, што Ілля прыйдзе з неба і папярэдзіць прыйсце Месіі. На гэту традыцыю спаслаўся Габрыэль, калі абвяшчаў Захарыю нараджэнне Яна Хрысціцеля, бо гэта ён павінен быў прыйсці ў духу і моцы Іллі… і падрыхтаваць народ для Пана. Да гэтых спадзяванняў звяртаюцца таксама апосталы, якія сыходзяць з гары Перамянення, дзе бачылі Езуса якраз разам з Майсеем і Іллёй, і пытаюцца пра прыйсце прарока. Хрыстус адказвае, што Ілля ўжо прыйшоў у асобе Яна Хрысціцеля. Аднак у ім не пазналі папярэдніка Месіі, таму зрабілі з ім тое, што хацелі. Калі не пазналі папярэдніка, як маглі распазнаць самога Хрыста Месію? З iм таксама зробяць тое, што захочуць.

Езу, Ты ўвесь час пасылаеш прарокаў, якія прамаўляюць ад Твайго Імені і выяўляюць Тваю прысутнасць. З верай услухаюся ў гэты голас адвэнтавага чакання, каб лепш Цябе пазнаць.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Субота, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.