Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Серада — Другі тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 25-31
Усемагутны Бог умацоўвае знямоглага

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

З кім вы параўнаеце Мяне,
і Я буду роўны яму?— кажа Святы.
Узніміце ўгору вашыя вочы і паглядзіце:
Хто стварыў гэтыя зоркі?
Той, хто выводзіць іх шматлікае войска,
і кліча іх усіх па імені.
Сярод такой магутнасці
і вялікай моцы
ніхто не застаецца пакінутым.
Чаму ты кажаш, Якубе,
і ты, Ізраэль, гаворыш:
Схавана дарога мая ад Пана,
у Бога майго забыты закон мой.
Хіба не ведаеш ты? Хіба не чуў ты?
Пан - Бог вечны,
Ён стварыў межы зямлі.
Ён не стамляецца, не знясільваецца,
і неспазнаны розум Ягоны.
Ён дае стомленаму сілу,
Ён умацоўвае знямоглага.
І юнакі стамляюцца і знясільваюцца,
і маладыя, блукаючы, спатыкаюцца.
Але тыя, хто спадзяецца на Пана, адновяць сілы,
расправяць крылы, як арлы,
пабягуць і не стомяцца,
пойдуць і не знясіляцца.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 8 і 10 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Благаславі, душа мая, Пана.

1. Благаславі, душа мая, Пана, *
і ўсё нутро маё, імя Яго святое.
2. Благаславі, душа мая, Пана, *
і не забывай пра ўсе Яго дабрадзействы.

Рэфрэн:

3. Ён адпускае ўсе беззаконні твае, *
і вылечвае ўсе твае хваробы,
4. Ён жыццё тваё ратуе ад загубы, *
літасцю і міласэрнасцю цябе карануе.

Рэфрэн:

8. Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, *
доўгацярплівы і шматміласцівы.
10. Не чыніць з намі паводле грахоў нашых *
і не адплачвае паводле правінаў нашых.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось наш Пан прыходзіць, каб збавіць народ свой.
Благаслаўлёныя, гатовыя выйсці Яму насустрач.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 28–30
Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Аднойчы:

Адказваючы, Езус сказаў: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Езус дае нам адпачынак

Можа мы ўжо пачынаем адчуваць поўную стомленасць, якая паходзіць не столькі з чакання, як хутчэй з прынятых на гэты час пастаноў і вырачэнняў. Можа мы ахвотна вярнуліся б да штодзённых звычак і прысмакаў, ад якіх з добрай волі адмовіліся ў Адвэнце. Сённяшняе Евангелле скіраванае да ўсіх стомленых, таму яно вельмі актуальнае. Езус заклікае нас сёння, у час нашых цяжараў і стомы, каб мы прыйшлі да Яго, а Ён нас сапраўды ўзмацніць. Гэту ажыўчую моц і збаўчую прахалоду мы атрымліваем толькі тады, калі даверымся Богу і прыйдзем да Хрыста. З Ім штодзённы крыж несці лягчэй. Гэта чарговая праўда, якую мы пазнаём пра нашага Збаўцу.

Езу, Сіла тых, хто Табе давярае, праслаўляю Цябе і благаслаўляю за ўсё, чым Ты адорваеш мяне штодня. Толькі ў Табе я знаходжу ўзмацненне ў хвілінах, калі хістаюся і падаю.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Адвэнт, Разважанні, Серада

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.