Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — Першы тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 29, 17–24
У той дзень вочы сляпых будуць бачыць

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Гэта кажа Пан Бог:
Ці ж у хуткім часе
не станецца Лібан садам,
і ці не будуць лічыць сад лесам?
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі,
і вочы сляпых з цемры і змроку будуць бачыць.
І радасць пакорлівых павялічыцца ў Пану,
і бедныя будуць цешыцца ў Святым Ізраэля.
Бо не будзе больш крыўдзіцеля,
і насмешнік знікне,
і прападуць усе, хто імкнецца да несправядлівасці,
хто ў словах асуджае чалавека
і на таго, хто судзіцца ў браме, ставіць пастку,
уводзіць справядлівага ў замяшанне.
Таму Пан, які адкупіў Абрагама,
так кажа дому Якуба:
Цяпер Якуб не будзе асаромлены,
і аблічча ягонае больш не збялее.
Бо калі ўбачыць дзяцей сваіх,
справу рук Маіх,
то будзе свята шанаваць імя Маё,
і свята шанаваць будуць Святога Якубавага,
і Бога Ізраэля будуць баяцца.
І той, хто блукае духам, набудзе разуменне,
і хто наракае, атрымае настаўленне.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне.

1. Пан — маё святло і маё збаўленне: *
каго ж мне баяцца?
Пан — ахова жыцця майго: *
каго ж мне палохацца?

Рэфрэн:

4. Аднаго я прашу у Пана і толькі гэтага жадаю, +
каб жыць мне у доме Пана *
ва ўсе дні жыцця майго.
Каб сузіраць хараство Пана *
і наведваць Яго святыню.

Рэфрэн:

13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана *
ў краіне жывых.
14. Спадзявайся на Пана, будзь мужным, *
няхай умацуецца сэрца тваё, спадзявайся на Пана.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзе наш Пан з моцай вялікай,
і асветліць вочы сваіх слугаў.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 27–31
Аздараўленне сляпых, якія паверылі ў Езуса

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі Езус адыходзіў адтуль, ішлі за Ім двое сляпых, якія крычалі: Змілуйся над намі, Сыне Давіда!

І калі Ён прыйшоў у дом, сляпыя падышлі да Яго. І кажа ім Езус: Ці верыце, што Я магу зрабіць гэта?

Яны кажуць Яму: Так, Пане!

Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх і сказаў: Няхай станецца вам паводле веры вашай.

І адкрыліся іх вочы. І Езус сурова наказаў ім: Глядзіце, каб ніхто не даведаўся. А яны, калі выйшлі, абвясцілі пра Яго па ўсёй той зямлі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Езус вяртае зрок

Двое сляпых салідарныя не толькі ў калецтве, але і ў веры, якая дазваляе ім згодна і вытрывала ўсклікаць да Езуса, каб Ён змілаваўся над імі. Нягледзячы на тое, што гэтыя людзі сляпыя, яны бачаць у Езусе Месію. Аб гэтым сведчаць іх словы: Сыне Давіда. Хоць яны не бачаць святла дня, аднак заўважаюць у Езусе Святло, якое учыніць, што вочы сляпых… будуць бачыць. Вера асвятляе іх цемру і вядзе проста да Таго, Хто ёсць святлом і збаўленнем. Паверылі, што Езус адкажа на іх просьбу. Безумоўна, такая руплівасць не застанецца без адказу Бога. Ён вяртае зрок, але таксама і поўню жыцця, якое часта акутана цемрай. Мы можам шмат чаму навучыцца ад гэтых сляпых.

Пане, Ты святло маіх вачэй, сэрца і жыцця. Маё адвэнтавае чаканне Ты асвятляеш бляскам, які прадказвае Тваё прыйсце. Аздароўлены Табою я праслаўляю Тваю моц.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Пятніца, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.