Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Панядзелак — Першы тыдзень Адвэнту

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 2, 1–5
Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Слова, якое бачыў Ісая, сын Амоса
пра Юдэю і Ерузалем.
І станецца ў апошнія дні,
што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гораў
і ўзвысіцца па-над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе плямёны.
І пойдуць многія народы і скажуць:
Прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Пана
у дом Бога Якубава,
і навучыць Ён нас сваім шляхам,
і мы пойдзем Ягонымі сцежкамі.
Бо з Сіёну выйдзе Закон,
і слова Пана з Ерузалема.
І будзе Ён судзіць плямёны,
і асудзіць многія народы;
і перакуюць мячы свае на плугі,
і дзіды свае на сярпы;
не ўздыме народ на народ мяча,
і не будуць больш вучыцца ваяваць.
Доме Якуба! Прыйдзіце, і пойдзем
у святле Пана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: пар. 1)

Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.

1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
2. Вось стаяць нашыя ногі *
у брамах Тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:

4. Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, *
каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.
5. Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.

Рэфрэн:

6. Прасіце міру для Ерузалема: *
Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.
7. Няхай будзе мір у мурах Тваіх, *
дабрабыт у палацах Тваіх.

Рэфрэн:

8. Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх, *
скажу я: Мір табе.
9. Дзеля дома Пана, Бога нашага, *
буду жадаць дабра табе.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. Пс 80 (79), 4

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пане, Божа наш, прыйдзі збавіць нас,
пакажы аблічча Тваё, і мы будзем збаўленыя.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 8, 5–11
Многія прыйдуць з усходу і захаду ў Валадарства Нябеснае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Калі Езус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Пане! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе.

Езус кажа яму: Я прыйду і вылечу яго.

Сотнік жа сказаў у адказ: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, але маю пад сабою жаўнераў, кажу аднаму: Ідзі, і ідзе; і другому: Прыйдзі, і прыходзіць; і слузе майму: Зрабі тое, і робіць.

Пачуўшы гэта, Езус здзівіўся і сказаў тым, хто ішоў услед за Ім: Сапраўды кажу вам, ні ў кога ў Ізраэлі Я не знайшоў такой веры. Кажу ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і сядуць за стол з Абрагамам, Ісаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Mieć Мець такую веру, як сотнік

Сотнік выйшаў насустрач Езусу і прасіў Яго аб ласках для слугі. Размова адбывалася ў дарозе. Езус выканаў просьбу. Лячэбным сродкам была вера сотніка. Само аздараўленне адбылося на адлегласці. Уся гэта падзея аб’яўляе праўду, што па другі бок адвэнтавай дарогі, якую мы распачалі, ёсць Хтосьці, хто таксама ідзе. Ідзе ў наш бок, каб сустрэцца з намі і вылечыць з усіх слабасцяў. Можа ўсведамленне таго, што да нас ідзе Езус, учыніць, што і мы з сотнікам скажам: Пане, я не варты. Так, чалавек ніколі не будзе цалкам годны, каб прыняць Бога пад свой дах. Аднак Езус настолькі зніжаецца, каб Ён мог сапраўды з намі прабываць. Распазнанне Яго і запрашэнне – гэта плады дару ласкі веры.

Езу, запрашаю Цябе, каб Ты прыйшоў да мяне. Хоць я не варты, але я маю ўпэўненнасць, што Ты прыйдзеш, бо не адмаўляеш тым, хто Цябе шчыра просіць. Прыйдзі і ўзмацні маю слабую веру.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Панядзелак, Разважанні, Адвэнт

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.