Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота XXXIV звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 22, 1–7 
Ночы ўжо не будзе, бо Пан Бог будзе свяціць над імі

Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна.

Анёл Пана паказаў мне, Яну, раку вады жыцця, бліскучую, як крышталь, якая выплывала ад трона Бога і Ягняці. Пасярод плошчы горада і па той бок ракі і па гэты — дрэва жыцця, якое прыносіць дванаццаць пладоў, кожны месяц дае плод свой; і лісце дрэва — на аздараўленне народаў.

І нічога праклятага ўжо не будзе. А трон Бога і Ягняці будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму. І ўбачаць аблічча Ягонае, і імя Ягонае будзе на іх чолах. І ночы ўжо не будзе, і не будуць мець патрэбы ні ў святле лямпы, ні ў святле сонца, бо Пан Бог будзе свяціць над імі; і яны будуць валадарыць на вякі вечныя.

І сказаў мне: Гэтыя словы пэўныя і праўдзівыя, і Пан, Бог духаў прароцкіх, паслаў Анёла свайго паказаць слугам сваім тое, што павінна адбыцца неўзабаве. І вось прыйду неўзабаве. Шчаслівы той, хто захоўвае словы прароцтва гэтай кнігі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 95 (94), 1–2. 3–5. 6–7а (Р.: 1 Кар 16, 22b і Ап 22, 20c)

Рэфрэн: Марана та! Прыйдзі, Пане Езу!

1. Прыйдзіце, заспяваем Пану, *
усклікнем Богу, скале нашага збаўлення.
2. Станем з падзякаю перад абліччам Ягоным, *
у песнях усклікнем Яму.

Рэфрэн:

3. Таму што Бог — вялікі Пан і Валадар вялікі над усімі багамі,*
4. у руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор – Ягоныя.
5. Мора належыць Яму, і Ён стварыў яго, *
і сушу стварылі Ягоныя рукі.

Рэфрэн:

6. Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзём, *
укленчым перад Панам, які нас стварыў.
7. Бо Ён — наш Бог, *
а мы — народ Ягонай пашы і авечкі Ягонай рукі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 21, 36

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Чувайце ўвесь час і маліцеся,
каб маглі стаць перад Сынам Чалавечым.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 34–36
Чувайце, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Клопат пра сабе

Зважайце ж на сябе. Напэўна цяжка знайсці больш адпаведныя словы на сённяшні апошні дзень літургічнага года. Калі паглядзець з людскога пункту гледжання, то хто можа паклапаціцца пра нас лепш, чым мы самі. Трэба сапраўды старацца клапаціцца пра сябе. Словы Езуса – гэта паўторны заклік да таго, каб чуваць. Зважаць на сябе і быць чуйным у чаканні другога прыйсця Хрыста. Гэта процілегласць да сэрца абцяжаранага і заклапочанага толькі справамі зямнымі, якія могуць скіраваць нашу ўвагу ў няправільны бок. Езус палюбіў нас да канца і прагне, каб мы былі там, дзе прабывае Ён. Ягонае Евангелле паказвае нам, як мы павінны жыць. Нічога дзіўнага, што напрыканцы года Езус кажа нам: Чувайце і маліцеся.

Хрыстэ, чуванне палягае на свабодзе і вольнасці ад таго, што абцяжарвае сэрца. Дзякую Табе за гэты год, у якім дзякуючы Твайму Евангеллю, я мог узняцца да Цябе.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Субота, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.