Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Серада XXXIV звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 15, 1–4 
Спявалі яны песню Майсея і песню Ягняці

Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна.

Я, Ян, убачыў іншы знак у небе, вялікі і дзівосны: сем Анёлаў, якія мелі сем апошніх пошасцяў, таму што імі закончыцца гнеў Божы. І ўбачыў я нібыта шкляное мора, змяшанае з агнём, а тыя, хто перамог над зверам, і вобразам ягоным, і лічбаю імя ягонага, стаялі над шкляным морам, трымаючы гуслі Божыя. І спявалі яны песню Майсея, слугі Божага, і песню Ягняці, кажучы:

Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане Божа Усемагутны.
Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў.
Хто ж не будзе баяцца, Пане, і не праславіць імені Твайго?
Таму што Ты адзін Святы,
таму што ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою,
бо аб’явіліся Твае прысуды.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 7–8. 9 (Р.: Ап 15, 3b)

Рэфрэн: Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане.

1. Спявайце Пану новую песню, *
бо Ён учыніў цуды.
Яму дапамагла Яго правіца *
і Яго святое плячо.

Рэфрэн:

2. Паказаў Пан сваё збаўленне, *
перад вачыма народаў аб’явіў сваю справядлівасць.
3. Успомніў пра сваю вернасць і міласэрнасць*
да дому Ізраэля.

Рэфрэн:

7. Няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе, *
сусвет і тое, што жыве ў ім.
8. Няхай рэкі пляскаюць у далоні; *
няхай узрадуюцца разам горы.

Рэфрэн:

9. Перад абліччам Пана, які надыходзіць, *
бо Ён прыходзіць судзіць зямлю.
Ён будзе судзіць свет справядліва *
і народы паводле праўды.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ап 2, 10c

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Будзь верны аж да смерці, — кажа Пан, —
і Я дам табе вянок жыцця.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 12–19
Усе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.

Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе.

Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля

Хрысціяне ў свеце – гэта прарокі і сведкі праўды, якіх пераследуюць. Калі яны распачынаюць дабрачынную дзейнасць, то часцей за ўсё сустракаюцца з супраціўленнем. Аднак калі яны сведчаць аб тым, што натхненнем для іх ёсць Езус Хрыстус, адразу іх сустракае неразуменне, іронія і адкінутасць… У сённяшнім Евангеллі Езус рыхтуе нас да цяжкасцяў, звязаных са сталым і паслядоўным сведчаннем веры. Езус таксама запэўнівае нас, што падчас выпрабавання дасць нам вусны і мудрасць, і прывядзе нас да жыцця.

Геранім Качмарэк ОР, „Oremus”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Серада

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.