Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Панядзелак XXXIV звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 14, 1–3. 4b–5 
Імя Хрыста і імя Айца Ягонага напісана на чолах іхніх

Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна.

Я, Ян, убачыў: вось Ягня стаіць на сіёнскай гары, а з Ім сто сорак чатыры тысячы, у якіх імя Яго і імя Айца Ягонага напісана на чолах іхніх.

І пачуў я голас з неба, як шум ад мноства водаў і як гук вялікага грому. А голас, які пачуў, быў нібы голас гусляроў, што гралі на гуслях сваіх. Яны спяваюць быццам новую песню перад тронам і перад чатырма жывымі істотамі і старцамі. І ніхто не мог навучыцца гэтай песні, акрамя гэтых ста сарака чатырох тысяч, адкупленых з зямлі. Гэта тыя, якія ідуць следам за Ягнцам, куды б Ён ні пайшоў. Яны адкуплены з людзей, як пачаткі Богу і Ягняці. У вуснах іхніх няма падману: яны беззаганныя.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6 (Р.: пар. 6)

Рэфрэн: Гэта народ верны, які шукае Пана.

7. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,*
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
8. Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Рэфрэн:

9. Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
10. Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

Рэфрэн:

11. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
12. Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 24, 42а. 44

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Чувайце і будзьце гатовыя,
бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 1–4
Убачыў бедную ўдаву, якая кідала дзве лепты

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус паглядзеў і ўбачыў багатых, якія кідалі свае дары ў скарбонку. Убачыў таксама і бедную ўдаву, якая кідала туды дзве лепты, і сказаў: Праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх укінула. Бо ўсе яны кідалі дар, маючы лішка, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўвесь пажытак свой, які мела.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by


Разважанне да Евангелля: Аддаць усё Богу

Безыменная ўдава з’яўляецца напэўна адной з найбольш вядомых удоў на свеце. Яе ўчынак выклікаў вялікае прызнанне ў вачах Езуса, Які бачыць тое, што скрытае, не зважае на каштоўнасць ахвяраванай сумы, але глядзіць на вялікі давер. Яе дар – гэта найменшая манета ў Бібліі. Яе можна параўнаць з адной капейкай, але ж нават за дзве немагчыма нічога купіць. Гэта быў увесь пажытак, які яна мела. Мы прызвычаіліся хваліць удаву за яе ціхую ахвяру на фоне ганарлівых багацеяў. Так, але можна ў яе паставе заўважыць таксама падабенства да Хрыста, Які – як піша св. Павел – хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам. Езус таксама аддаў усё Богу, каб нас збавіць.

Пане, Ты хваліш і ўзнагароджваеш ахвяру духа. Ты вучыш, што шчаслівы той, хто ўбогі духам. Не пакідаю сабе нічога, але ахвярую Табе ўсё, бо Ты мяне падтрымаеш.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Панядзелак

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.