Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца XXXI звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 3, 17 — 4, 1
 Мы чакаем Збаўцу, які пераменіць нашае прыніжанае цела ў падабенства свайго праслаўленага Цела

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Наследуйце мяне, браты, і глядзіце на тых, хто паступае паводле ўзору, які маеце ў нас. Бо многія, пра каго часта казаў вам, а цяпер нават з плачам кажу, паступаюць, як ворагі крыжа Хрыстовага. Іхні канец — пагібель, іхні бог — чэрава, і слава іх — у сораме іхнім; яны думаюць пра зямное.

А наша айчына знаходзіцца ў нябёсах, адкуль мы чакаем і Збаўцу, Пана Езуса Хрыста, які пераменіць нашае прыніжанае цела ў падабенства свайго праслаўленага Цела праз дзеянне моцы, якой Ён можа падпарадкаваць сабе ўсё.

Таму, мае браты ўмілаваныя, па якіх сумую, радасць і вянец мой, так трывайце ў Пану.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 3–4а. 4b–5 (Р.: пар. 1)

Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.

1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
2. Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:

3. Ерузалем, пабудаваны як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.
4. Туды ўзыходзяць пакаленні, *
пакаленні Пана.

Рэфрэн:

Каб, паводле сведчання Ізраэля, *
праслаўляць імя Пана.
5. Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 Ян 2, 5

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хто захоўвае слова Хрыста,
у тым сапраўды любоў Божая дасканалая.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 16, 1–8
Сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Казаў Езус сваім вучням: Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. І паклікаўшы яго, сказаў яму: Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу з кіравання свайго, бо ўжо не можаш быць эканомам.

Тады эканом сказаў сам сабе: Што мне рабіць, бо гаспадар мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся. Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам.

І, паклікаўшы кожнага паасобку даўжнікоў свайго гаспадара, сказаў першаму: Колькі ты павінен гаспадару майму? Той сказаў: Сто кадзяў алею. І сказаў яму: Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзесят. Потым другому сказаў: А ты колькі павінен? Той сказаў: Сто кор пшаніцы. І сказаў яму: Вазьмі сваю распіску і напіші восемдзесят.

І пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля: Выкраслены запіс доўгу

Несправядлівы эканом нягледзячы на абман (а можа з-за яго?) выклікае нашу сімпатыю, а ад свайго гаспадара атрымлівае нават пахвалу. Трэба звярнуць увагу на тое, за што яго пахвалілі. Не за несправядлівасць, але за тое, што ён паступіў разумна. Гэта выявілася ў дзеянні і рэалізацыі мэты, якую паставіў сабе эканом. Ён выкарыстаў усю сваю мудрасць, уменне і ўсе здольнасці, каб здабыць людскую прыхільнасць. Прыняў правільнае рашэнне выкрасліць запісы даўгоў і аддаць тое, што раней дапісаў і забраў сабе. А наш запіс доўгу цалкам выкрасліў Хрыстус на Крыжы. Яго мы павінны наследваць. Будзем жа ўзаемна выкрэсліваць запісы даўгоў, каб і наш Пан пахваліў нас за мудрасць.

Езу, каб мець удзел у Божым Валадарстве, трэба паказаць сваю мудрасць і святы спрыт, які здабывае пахвалу. Таму прабачаю запіс даўгоў бліжніх, і я ўвайшоў у Тваю радасць.

Разважанні кс. Марыуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”
Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Пятніца

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.