Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Субота XXX звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 1, 18b–26
Для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта выгада

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Браты:

Як бы ні прапаведавалі Хрыста, я гэтаму радуюся і буду радавацца. Бо ведаю, што гэта прывядзе мяне да збаўлення праз вашую малітву і дапамогу Духа Езуса Хрыста, паводле чакання і надзеі маёй, што я ні ў чым не буду асаромлены. Але з поўнай адвагай, як заўсёды, так і сёння, узвялічаны будзе Хрыстус ў целе маім, ці праз жыццё, ці праз смерць. Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта выгада. А калі жыццё ў целе — гэта для мяне плён працы, то не ведаю, што выбраць.

Вабіць мяне і тое, і другое: маю жаданне памерці і быць з Хрыстом, бо гэта значна лепш; але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.

Перакананы ў гэтым, я ведаю, што застануся і буду з вамі дзеля вашага поспеху і радасці ў веры, каб хвала ваша ў Хрысце Езусе памножылася праз мяне, калі я зноў прыйду да вас.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 42 (41), 2. 3. 5bcd (Р.: 3а)

Рэфрэн: Душа мая прагне Цябе, Бога жывога.

2. Як лань прагне *
вады з патоку,
так душа мая *
прагне Цябе, Божа.

Рэфрэн:

3. Душа мая прагне Бога, *
Бога жывога,
калі я пайду *
і з’яўлюся перад Божым абліччам?

Рэфрэн:

5. Я ўваходзіў са святочнай грамадой *
у цудоўны шацёр, у Дом Божы
сярод воклічаў радасці *
і з падзякаю.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 11, 29аb

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне:
бо Я ціхі і пакорны сэрцам.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 1. 7–11
Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім.

Заўважыўшы, што запрошаныя выбіралі першыя месцы, расказаў ім прыпавесць: Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе не падышоў і не сказаў табе: Саступі яму месца. І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца.

А калі будзеш запрошаны, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: Дружа, перасядзь вышэй. Тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою. Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля.

Можа здарыцца так, што нас папросяць заняць апошняе месца. Можа таксама здарыцца, што нас адкінуць, загадаюць стаць у канцы чаргі, скажуць, што мы не маем рацыі, не дадуць нам слова, закрычаць, задавяць, высмеюць… Можа стацца так, што ні ў кога не будзе для нас часу, добрага слова, цярплівасці. Аднак наша годнасць не залежыць ад першых месцаў, прывілеяў і поспехаў. Годнасць кожнага чалавека вынікае з таго, што ён з’яўляецца Божым дзіцём. Сёння глядзім на Марыю і ў падзеях з Яе жыцця бачым, што Бог узвышае сваіх выбраных.

Анна Новак, „Oremus”

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Субота

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.