Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Чацвер XXVIІI звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 1, 1–10
Выбраў нас у Ім перад стварэннем свету

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Павел, воляю Божаю апостал Езуса Хрыста, святым, што ў Эфесе, і верным у Хрысце Езусе: ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага, і Пана Езуса Хрыста.

Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах, бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, якою Ён адарыў нас ва Умілаваным. У Ім мы маем адкупленнне Ягонаю Крывёю, дараванне правінаў, паводле багацця ласкі Ягонай, якою шчодра адарыў нас ва ўсялякай мудрасці і разуменні, дазволіўшы нам пазнаць таямніцу сваёй волі, паводле свайго ўпадабання, якое раней паклаў ў Ім для спаўнення паўнаты часу, каб аб’яднаць ўсё ў Хрысце: тое, што на небе і на зямлі.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 3сd–4. 5–6 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Пан паказаў сваё збаўленне.

1. Спявайце Пану новую песню, *
бо Ён учыніў цуды.
Яму дапамагла Яго правіца *
і Яго святое плячо.

Рэфрэн:

2. Паказаў Пан сваё збаўленне, *
перад вачыма народаў аб’явіў сваю справядлівасць.
3. Успомніў пра сваю вернасць і міласэрнасць*
для дому Ізраэля.

Рэфрэн:

Убачылі ўсе межы зямлі *
збаўленне Бога нашага.
4. Усклікай Пану, уся зямля, *
радуйцеся, спявайце і грайце.

Рэфрэн:

5. Грайце Пану на гуслях, *
на гуслях і на арфе.
6. Пад гучанне трубаў і рога *
радасна ўсклікайце перад Панам і Валадаром.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 6

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан.
Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 47–54
Няхай спагнаная будзе з пакалення гэтага ўся кроў прарокаў, ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Сказаў Пан: Гора вам, таму што будуеце грабніцы прарокам, а бацькі вашыя пазабівалі іх. Гэтым вы сведчыце пра ўчынкі бацькоў вашых і згаджаецеся з гэтым: яны пазабівалі іх, а вы будуеце.

Таму і Мудрасць Божая сказала: Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і некаторых заб’юць і будуць пераследаваць. Няхай спагнаная будзе з пакалення гэтага ўся кроў прарокаў, пралітая ад стварэння свету, ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі, забітага паміж алтаром і святыняй. Сапраўды кажу вам: спагнаная будзе з гэтага пакалення.

Гора вам, кніжнікам, таму што забралі ключ пазнання. Самі не ўвайшлі і перашкодзілі тым, хто ўваходзіў.

Пасля гэтых слоў кніжнікі і фарысеі пачалі моцна нападаць на Яго і дапытвацца ў Яго шмат пра што. І хацелі пачуць што-небудзь з вуснаў Ягоных, каб абвінаваціць Яго.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля: Быць адкрытым на Бога

Учора Езус скіраваў “бяда” галоўным чынам у бок фарысеяў, хоць былі вострыя словы і для вучоных у Законе. Сёння Ён працягвае гаворку ў адносінах да кніжнікаў. Чаму? Па прычыне іх засляпення. Яны несумненна атрымалі ключы пазнання, г.зн. удзень і ўначы яны вывучалі Закон, аднак не пазналі Таго, Хто прыйшоў яго дапоўніць. Яны будавалі грабніцы прарокам, якіх забілі, і адначасова шукалі прычыны абвінаваціць Таго, Хто большы за Ісаю, Ерамію і Ёну. Ключы пазнання паслужылі ім толькі ў тым, каб закрыць сябе і бліжніх на Бога. Так яны адрэзалі сябе і давераных іх апецы людзей ад Божай мудрасці. Вось што можа стацца з чалавекам, які памылкова разумее Божае Слова.

Хрысце, як лёгка думаць, што Твае вострыя словы датычаць іншых, а не мяне. Але менавіта мяне Ты запытаешся пра справаздачу з любові, якую Ты даў мне пазнаць.

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Чацвер, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.