Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак XXVIIІ звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 5, 1–6
Не мае моцы абразанне, але вера, якая дзейнічае праз любоў

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Дзеля свабоды Хрыстус вызваліў вас, таму трывайце і не паддавайцеся ярму рабства. Вось я, Павел, кажу вам: калі вы абразаецеся, не будзе вам ніякай карысці ад Хрыста. Яшчэ сведчу кожнаму чалавеку, які абразаецца, што ён павінен выконваць увесь Закон. Вы, што апраўдваеце сябе Законам, адарваліся ад Хрыста і пазбавіліся ласкі. Мы ж у духу і праз веру чакаем надзеі справядлівасці. Таму што ў Хрысце Езусе не мае моцы ні абразанне, ні адсутнасць абразання, але вера, якая дзейнічае праз любоў.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 41 і 43. 44–45. 47–48 (Р.: 41а)

Рэфрэн: Няхай сыдзе на мяне Твая міласэрнасць.

41. Пане, няхай сыдзе на мяне Твая ласкавасць, *
і Тваё збаўленне паводле Твайго слова.
43. Не забірай ніколі з маіх вуснаў слова праўды, *
бо спадзяюся на Твае прысуды.

Рэфрэн:

45. І буду захоўваць закон Твой *
заўсёды і на вякі вечныя.
46. І буду хадзіць па шырокім прасторы, *
бо я шукаю наказаў Тваіх.

Рэфрэн:

47. Буду цешыцца запаведзямі Тваімі, *
якія ўмілаваў я.
48. Рукі мае ўздыму да запаведзяў Тваіх, *
і буду разважаць над Тваімі пастановамі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Слова Божае жывое і дзейснае,
здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 37–41
Давайце лепш міласціну, тады ўсё будзе ў вас чыстае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Калі Езус гаварыў, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. Ён прыйшоў і ўзлёг за сталом. Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам.

Але Пан сказаў яму: Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля: Чысціня сэрца

Зноў Езус гасціць у чалавека, і зноў чалавек не можа з гэтага належным чынам скарыстаць. На гэты раз гаворка ішла пра нямытыя рукі перад ежай. Фарысей, які запрасіў Езуса, паказаў сваё здзіўленне. У той жа час абавязковыя правілы мыцця рук сустрэліся не толькі са словамі крытыкі, але нават з негатыўнай ацэнкай. Чысціня, якой чакае ад нас Езус, не выражаецца выключна ў вымытых руках і пасудзінах. Гэта важна, але нашмат важнейшая чысціня нашага сэрца. Калі сэрца бруднае, чыстыя рукі будуць звычайным фарысействам. Не можа ж быць супярэчнасці паміж вонкавымі паводзінамі і ўнутранай інтэнцыяй. Наша чыстае нутро гарантуе сапраўдную і шчырую чысціню і шляхетнасць таго, што звонку.

Хрысце, вострымі словамі Ты прыпамінаеш мне, што вымытыя рукі замест ачышчанага сэрца – гэта толькі фарысейства. Ачышчаюся з яго міласцінай, якая эфектыўна вызваляе з грахоў.

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Аўторак

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.