Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Чацвер XXVII звычайнага тыдня, год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 3, 1–5
Ці праз учынкі Закону вы атрымалі Духа, ці праз настаўленне ў веры?

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

О, неразумныя галаты, хто зачараваў вас, перад вачыма якіх быў накрэслены вобраз Езуса Хрыста ўкрыжаванага? Толькі пра адно хачу ад вас даведацца: ці праз учынкі паводле Закону вы атрымалі Духа, ці праз паслухмянасць адносна веры? Ці вы такія неразумныя, каб пачатае духам завяршаць цяпер целам? Няўжо марна вы столькі перацярпелі? Можа і сапраўды марна! Ці той, хто дае вам Духа і здзяйсняе між вамі цуды, робіць гэта праз учынкі паводле Закону або праз паслухмянасць адносна веры?

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Лк 1, 69–70. 71–72. 73–75 (Р.: пар. 68)

Рэфрэн: Благаслаўлёны Пан, бо народ свой збавіў.

69. Бог узняў моц збаўлення для нас
у доме Давіда, слугі свайго.
70. Як абвясціў спрадвеку
вуснамі сваіх святых прарокаў

Рэфрэн:

71. што збавіць нас ад ворагаў нашых
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.
72. Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых
і нагадаць пра святы запавет свой.

Рэфрэн:

73. Прысягу, якую даў Абрагаму, †
айцу нашаму, дасць нам. *
74. Каб, выбаўленыя з рук ворагаў нашых,
мы без страху служылі Яму
75. ў святасці і справядлівасці перад Ім *
ва ўсе дні нашыя.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. Дз 16, 14b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Адкрый, Пане, сэрца нашае,
каб мы прыслухоўваліся да словаў Твайго Сына.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 5–13
Прасіце, і будзе дадзена вам

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму. А той знутры скажа яму ў адказ: Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе. Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябра ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе.

І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць.

Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля: Бог ніколі не адмаўляе нам ў добрым

Узгаданыя ў Евангеллі дары і іх магчымыя варыянты маюць сімвалічнае значэнне. Хлеб, рыба і яйко – гэта сімвалы жыцця. Жыццё, якое развіваецца (яйко), падтрымліваецца на зямлі (хлеб) і пераходзіць у вечнасць (грэцкі назоўнік “рыба” як анаграма веры ў Езуса Хрыста, Божага Сына і Збавіцеля). У сваю чаргу камень, змяя і скарпіён з’яўляюцца сімваламі граху і смерці. Змяя спакусіла Еву, у выніку чаго на зямлі пасяліліся грэх і смерць, камень з’яўляецца інструментам выканання найбольш частага смяротнага прысуду, а скарпіён мае ў сабе моц нанясення шкоды. Ніхто не адважыцца на такі смертаносны жэст у адносінах да свайго бліжняга, тым больш настолькі блізкага як уласнае дзіця. Бог, наш верны Сябар і найлепшы Айцец, ніколі не адмовіць нам ў добрым, калі мы просім Яго з дзіцячым даверам.

Пане, Ты вучыш мяне не толькі словам малітвы, але таксама і таму, якім чынам я павінен маліцца. Настойліва прашу аб добрым для сябе і маіх блізкіх, каб я мог радавацца ў Святым Духу.

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Чацвер, Разважанні

Друкаваць

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.