Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Серада XXVII звычайнага тыдня, год ІІ

Успамін св. Фаустыны Кавальскай, законніцы (чытанні з дня)

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 2, 1–2. 7–14
Даведаліся пра дадзеную мне ласку

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Праз чатырнаццаць гадоў я зноў пайшоў у Ерузалем з Барнабам, узяўшы з сабою і Ціта. Аб’яўленне прывяло мяне туды. І Евангелле, якое прапаведую язычнікам, я выклаў сам-насам паважаным асобам, каб не аказалася, што я бегаю ці бегаў дарэмна.

Калі Якуб, Кефас і Ян, якіх лічаць стаўпамі, убачылі, што мне даручана евангелізацыя неабрэзаных, як Пятру — абрэзаных (бо той, хто дапамагаў Пятру ў апостальстве абрэзаных, дапамагаў і мне паміж язычнікамі), і калі даведаліся пра дадзеную мне ласку, яны падалі мне і Барнабе правіцу на знак супольнасці, каб нам ісці да язычнікаў, а ім — да абрэзаных. Яны прасілі толькі, каб мы помнілі пра ўбогіх, і менавіта гэта я старанна рабіў.

Калі Кефас прыбыў у Антыёхію, дык я супрацівіўся яму ў вочы, бо ён заслугоўваў дакору. Бо перш, чым некаторыя прыбылі ад Якуба, ён еў разам з язычнікамі. Калі ж тыя з’явіліся, пачаў аддаляцца і адасабляцца, баючыся абрэзаных. І крывадушнічалі разам з ім таксама іншыя юдэі, так што нават Барнабу звяла іхняя крывадушнасць. Але, убачыўшы, што яны збочылі са шляху евангельскай праўды, я сказаў Кефасу перад усімі: Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-язычніцку, а не па-юдэйску, то чаму прымушаеш язычнікаў жыць па-юдэйску.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 117 (116), 1. 2. (Р.: Мк 16, 15)

Рэфрэн: Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле.

3. Хваліце Пана, усе народы, *
праслаўляйце Яго ўсе плямёны.

Рэфрэн:

4. Бо вялікая над намі Яго міласэрнасць, *
і вернасць Ягоная трывае навекі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Рым 8, 15

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Мы прынялі Духа ўсынаўлення,
у якім клічам: Абба, Ойча!
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 1–4
Пане, навучы нас маліцца

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў маліцца, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў.

Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце:
Ойча, няхай свяціцца імя Тваё,
няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння,
і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму,
і не ўводзь нас у спакусу.

Гэта слова Пана.


Разважанне да Евангелля:

Просьба аднаго з вучняў навучыць іх маліцца сведчыць аб тым, як моцна Езус быў адданы тым асаблівым хвілінам, якія праводзіў асобна ад усіх. Апосталы бачаць Сына, Які моліцца, а гэта значыць, размаўляе з Айцом. Напэўна гэта была пастава цалкавітага аддання і з’яднання ў любові. У гэтым духу чалавек знаходзіць адносіны з Богам, на вобраз і падабенства Якога быў створаны. Езус выконвае просьбу вучня, заспакайвае прагненне чалавека, нашу патрэбу. На яго просьбу Езус Хрыстус адказвае малітвай, якая пачынаецца словам Ойча. Такім чынам Сын аб’яўляе нам Імя Бога. Ён сам аб’явіўся як Той, Які ёсць (Зых. 3, 14). У святле гэтых дзвюх праўдаў звяртаемся да Бога – існага Айца, Які заўсёды прысутны са Сваімі дзецьмі.

Хрысце, Божы Сын, я ўглядаюся ў Цябе і вучуся цалкавітаму адданню сябе Богу на малітве. Калі я паўтараю Твае словы, стаю так блізка каля Яго, як дзіця побач са сваімі любячымі бацькамі.

Пераклад разважання: Кацярына Дурко

Меткі: Разважанні, Серада

Друкаваць

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.