Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Гагарын не быў атэістам: 3 факты пра касманаўтаў і веру ў Бога

Поспехі ў навукова-тэхнічным прагрэсе ў сукупнасці з дасягненнямі медыцыны і навукі давалі людзям у савецкія часы ўсведамленне, што яны непераможныя. Быццам чалавек сам сабе бог...

Палёт у космас першага чалавека толькі ўзмацняў гэту памылковую думку, што ў космасе Бога няма, а значыць яго не існуе. Лічылася, што сам Гагарын выказваўся на гэты конт. Але як высветлілася...

Факт першы: Гагарын не казаў, што не бачыў Бога

«У космасе быў, Бога не бачыў». Гэты выраз растыражыравалі ўсе атэістычныя СМІ СССР. Але насамрэч Юрый Гагарын сказаў зусім не гэта.

Як сцвярджае генерал-маёр, лётчык-касманаўт Валерый Корзун, першаму чалавеку ў космасе належыць наступная фраза: «Калі Бога не сустрэў на Зямлі, то не ўбачыш і ў космасе».

Гагарын

Сказанае пацвярджае калега Корзуна, палкоўнік Валянцін Пятроў, які сябраваў з першым касманаўтам Зямлі. Ён лічыць, што Гагарын, будучы чалавекам веруючым, проста не мог сказаць такіх слоў, а выказванне належыць першаму сакратару ЦК КПСС Мікіту Хрушчову, які прамовіў іх на партыйным пленуме па пытаннях антырэлігійнай прапаганды.

Корзун сцвярджае, што Юрый Гагарын не быў атэістам. Напрыклад, менавіта ён першым публічна прапанаваў узнавіць разбураны храм Хрыста Збаўцы ў Маскве. Таксама вядома, што Гагарын хрысціў сваю дачку Алену.

Факт другі: пасланне «Апалон-8» зямлянам — думкі з Евангелля

Вядома, што падчас амерыканскай місіі «Апалон-8» камандзір экіпажа Фрэнк Борман падчас выхаду на сувязь з Зямлёю заявіў, што ў экіпажа ёсць пасланне для ўсіх зямлян.

касманаўты

Пасланне заключалася ў тым, што кожны ўдзельнік экспедыцыі прачытаў урывак з першай главы кнігі Быцця. Пасля камандзір завяршыў сеанс словамі: «Ад імя экіпажа мы заканчваем трансляцыю, жадаючы вам спакойнай ночы, удачы, шчаслівага Божага Нараджэння і благаславі, Пане, усіх вас там, на цудоўнай Зямлі».

Факт трэці: многія касманаўты — веруючыя людзі

Рэлігійнасць сярод касманаўтаў не рэдкасць. Двойчы Герой Савецкага саюза, лётчык-касманаўт Аляксей Лявонаў неаднойчы заўважаў рэлігійнасць не толькі сярод рускіх касманаўтаў, але і сярод замежных.

«Мне давялося пабываць у многіх амерыканскіх астанаўтаў дома, і амаль паўсюль я бачыў адмысловыя куткі, пакоі для малітваў. Там на сцяне абавязкова вісіць крыж, пасцелены палавік, каб можна было стаць на калені, памаліцца, — расказваў рускі касманаўт. — Калі мы, касманаўты, астранаўты, збіраемся разам, то не дзелім адно аднаго на “белых” і “каляровых”, рускіх, амерыканцаў, еўрапейцаў. Мы ўсе — дзеці Зямлі, дзеці Божыя. Без палёта нам было б цяжэй зразумець гэту простую ісціну».

Іншыя касманаўты таксама адкрыта кажуць пра сваё стаўленне да веры. Так, двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт Георгій Грэчка не раз прызнаваўся ў інтэрв’ю, што прыйшоў да рэлігіі, прааналізаваўшы сваё жыццё.

«Чаму я веру? Таму што падчас вайны, нават не на фронце, а ў тыле або ў акупацыі, так здарылася са мной, іншай надзеі ў чалавека няма, акрамя як на Бога. І я магу сказаць, што тады практычна ўсе былі веруючымі».

ракета ў космасе

Паводле catholic.by

Меткі: Гісторыя

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.