Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Закрыты крыж – сімвал жалю і пакаяння грэшніка

Вялікі пост – час, калі Касцёл асаблівую ўвагу звяртае на крыж і справу збаўлення, якую здзейсніў на ім Езус Хрыстус.

У асноўным тлумачэнне звычаю закрывання крыжоў звязваецца са словамі Евангелля: “Тады яны схапілі камяні, каб кінуць у Яго, але Езус укрыўся і выйшаў са святыні” (Ян 8, 59). Раней у касцёлах крыж і абразы закрываліся на ўвесь перыяд Вялікага посту. З XVII ст. крыж загортваюць фіялетавай тканінай толькі ў апошнія два тыдні, значыць ад пятай нядзелі Вялікага посту. Крыжы адкрываюць пасля літургіі Вялікай пятніцы, а абразы – перад пачаткам літургіі Вялікай суботы.

Крыжы

Раней на крыжах часта не было фігуры Хрыста, але яны аздабляліся каштоўнымі камянямі. Гэта рабілася ў знак перамогі і хвалы Хрыста – Збаўцы. Сама постаць Езуса прадстаўляла пераможца, не змучанага чалавека. Такая выява – Хрыстус у каралеўскіх шатах і ў залатой кароне – не вельмі пасавала да пакутных разважанняў двух апошніх тыдняў Вялікага посту. Цяжка было ўявіць муку і смерць Хрыста, калі з абразоў і скульптур вернікаў вітаў трыўмфуючы Збаўца. Гэта не адпавядала пасхальнаму бачанню крыжа і Мукі Пана, таму было пастаноўлена закрываць усялякае багацце і знакі трыумфу, бо гэта час посту і змярцвення.

Загорнутыя крыжы – сімвал жалю і пакаяння, якім грэшнік павінен аддацца, каб пасля ён мог зноў падняць вочы на Веліч Бога, чыё Аблічча быццам закрыў ад сябе сваімі беззаконнямі. 

Мы ведаем з вопыту, што калі штосьці знікае ў нас з вачэй, то толькі тады становіцца больш відавочным, мы разумеем, колькі яно для нас значыць. Калі з вачэй знікае фізічная постаць Хрыста на крыжы і Ён становіцца як бы “Вялікім Непрысутным”, то праз гэтую схаванасць парадаксальным чынам аб’яўляецца вернікам яшчэ мацней.

Праз закрыванне крыжоў Касцёл жадае нам нагадаць, што велікодныя святы ўжо вельмі блізка, набліжаецца асаблівы час. Такім чынам Касцёл кажа, што трэба за Хрыстом несці крыж нашага жыцця.

Кс. Юрый Марціновіч
Паводле grodnensis.by

Меткі: Вялікі пост

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.