Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пан нарадзіўся

Свята Божага Нараджэння разам з Вігіліяй, якая яму папярэднічае, а таксама Святам св. Стэфана належаць да найвялікшых падзей Літургічнага календара Каталіцкага Касцёла. У народных традыцыях з імі звязана шмат звычаяў і абрадаў.

Язычніцкія рэлікты і іх новы сэнс

Святы гэтыя належаць да самых старэйшых і найбольш укаранёных у каталіцкай традыцыі, аднак маюць адносіны да веры язычніцкай. У дахрысціянскія часы гэты перыяд года быў звязаны з архаічнымі абрадамі зімовага сонцастаяння, якое спрадвеку азначала канец аднаго натуральнага астрана-мічнага і вегетацыйнага цыкла, а таксама пачатак новага года. Увачавідкі, Божае Нараджэнне, звязанае з тымі моцна ўкаранёнымі звычаямі, мае, аднак, вызначыць цалкам іншы сэнс “новага года”. У самым глыбокім значэнні – гэта сімвал “новага жыцця”, якое засталося нам ахвяраваным разам з Нараджэннем Збаўцы, сімвал аднаўлення гісторыі, пачатку новай эпохі, якая знаходзіць канкрэтнае адлюстраванне ў факце, што ў нашай культуры каляндарныя гады лічацца, пачынаючы ад нараджэння Хрыста і пачатку эры хрысціянскай.

Ідэальным прыкладам такога зрастання новай хрысціянскай веры з даўнішнімі язычніцкімі звычаямі ёсць сувязь Божага Нараджэння з “нараджэннем Сонца”. На пачатку хрысціянства акурат у гэтыя дні ў Рыме праходзіла свята нараджэння Сонца, якое паходзіла з персідскага свята ў гонар Бога сонца Мітры. Хрысціяне запрашаліся і дапускаліся на тыя ўрачыстасці, а з цягам часу пастанавілі ў той самы дзень праводзіць дзень “нараджэння Праўды” – каб стварыць процілегласць для традыцыі сонечных язычніцкіх абрадаў. Сярод снежаньскіх святаў, Свята Божага Нараджэння з’яўляецца найстарэйшым. Яно было ўстаноўлена ў IV ст., аб чым сведчыць запіс ў рымскім хранографе, календары каталіцкіх святаў з 354 г. Святкаванне Вігілііі Божага Нараджэння было ўведзена ў літургію некалькі пазней – у VI ст. – разам з суправаджаючымі іх да сённяшняга дня абрадамі посту, малітваў і чування.

Вігілія не такая, як іншыя

Слова “вігілія” (лац. vigiliare – “чуваць”, vigilia – “начная варта”) вяртае нас да старазапаветных традыцый, згодна з якімі напярэдадні суботы ці іншых святаў ішла вялікая падрыхтоўка, у першую чаргу ежы, каб само свята было вольным ад працы, а адначасова ішла падрыхтоўка ўнутрана і духоўна да перажывання важных урачыстасцяў. У Каталіцкім Касцёле тэрмін “вігілія” абазначае дзень, які папярэднічае кожнаму важнаму святу, аднак у мове размоўнай пераважна так называецца дзень і ноч 24 снежня – перад Божым Нараджэннем.

Згодна з новым, рэфармаваным літургічным календаром Каталіцкага Касцёла, Вігілія Божага Нараджэння не з’яўляецца толькі часам падрыхтоўкі да свята, а сама распачынае святочны перыяд. У рэчаіснасці гэтая рэформа адлюстравала толькі тое, што спрадвеку жыло ў народных традыцыях. Менавіта 24 снежня ў народнай культуры распачынаўся працяглы святочны перыяд, які (называўся святкамі, божымі святкамі, святымі вечарамі, калядкамі, дванаццатніцамі) доўжыўся 12 дзён, аж да свята Трох Каралёў, і заўсёды вызначаўся найбольшай інтэнсіўнасцю абрадаў і “практык магічных”.

Цудоўная натура

Вігілія – дзень асаблівы, калі ўвесь сусвет, усе людзі, жывёлы і расліны аб’ядноўваюцца ў супольным сузіранні вялікага цуду Нараджэння Збаўцы. Незлічоныя легенды расказваюць аб цудоўнай актыўнасці прыроды. Розныя людскія версіі распавядаюць пра тое, што ў вігілійную ноч пад снегам заквітаюць кветкі, у поўнач на хвіліну заквітае кветка папараці (як і ўначы на свята св. Яна), дрэвы на момант пакрываюцца зеленню, зямля дрыжыць і раскрываецца, паказваючы на скрытыя ў ёй скарбы, вада ў рэках перамяняецца ў віно або мёд ці нават вадкаснае золата і срэбра. Нават каменні атрымоўваюць “сэрца” і падскокваюць ад радасці на прывітанне Збаўцы. У тую адзіную ноч нават звяр’ё атрымоўвае спецыяльныя здольнасці. Перадусім жывёлы могуць прамаўляць людскім голасам, найчасцей апоўначы, не заўсёды варта іх слухаць, калі, згодна з традыцыяй, могуць варажыць, асабліва ўмеюць прадказваць смерць гаспадару.

Жывёлы і духі

Вігілія становіцца ў пэўным сэнсе спробаю нагадаць райскую сітуацыю, калі ўсё разам суіснавала, людзі мелі дасканалы кантакт з дзікімі жывёламі, не было падзелу на лепшых і горшых, бедных і багатых, сваіх і іншаземных, а нават на жывых і памерлых. Таму на вячэру калісьці запрашалі жывёлаў і дзяліліся з імі аплаткамі. У гэты дзень можна спадзявацца на гасцей здалёк, для якіх варта пакінуць адчыненыя дзверы, падрыхтаваць талерку для пачастунку падчас вігілійнай вячэры, таксама кавалачкі аплаткі на стале. У некаторых рэгіёнах Польшчы спецыяльна для духаў саломаю высцілаўся парог. Існавала мноства забаронаў, якія мелі на мэце гарантыю гасціўшым душам – таксама як у дзень Задушны нявольна было выліваць памыі за дзверы, пляваць на падлогу, ані карыстацца вострымі прадметамі. Калі забываліся пра ўсе гэтыя дробязі, за стол можна было сесці разам з духамі.

дзяленне аблаткай

Калі засвеціць першая зорка

Вячэра – гэта адзін з найважнейшых, заўсёды жывых элементаў святкавання Вігіліі Божага Нараджэння. Вячэраць патрэбна садзіцца з паяўленнем першай зоркі на небе. На стале звычайна змяшчаецца незлічонае мноства страваў або дакладна 12 – у знак апосталаў Езуса. Згодна з правіламі посту, не спажываюцца стравы мясныя, а да найбольш традыцыйных належаць: рыба, капуста з грыбамі, стравы з макам, боршч, гарох з капустаю, клёцкі і пірагі, а з напоеў – піва і фруктовыя кампоты. Патрэбна пакаштаваць кожную з вігілійных страў, бо, згодна з меркаваннем, колькі страваў не пакаштуеш – столькі прыемнасцей на працягу года можа цябе абмінуць.

На шчасце, зніклі ўжо з нашых сталоў меней смачныя стравы, такія, як аўсяны кісель ці суп з канапель. Канешне, гэтае выключнае абрадавае свята павінна мець і адпаведнае афармленне стала і памяшкання. Для гэтага часта выкарыстоўваецца сена як напамінак аб тым, што Езус нарадзіўся ў яслях на сене. Распальваецца таксама агонь на знак пачатку новага жыцця, як і робіцца запрашэнне для блізкіх памерлых.

Вігілійны стол

Вігілійныя стравы і іх сімвалічнае значэнне

  • аплатка (лац.- oblatum) – “дар ахвяры”, “анёльскі хлеб”; з’явілася ў ХVIII ст. , раней выпякаліся абрадавыя ляпёшкі, сімвалізуючыя чыстасць, еднасць і згоду, знакам якіх быў хрысціянскі звычай ламання хлеба, які браў пачатак ад ламання хлеба Хрыстом падчас Апошняй Вячэры;
  • рыбы нагадваюць нам аб несмяротнасці веры; у сімволіцы народнай – знак плоднасці і жыцця, якое нараджаецца;
    гарох ахоўваў ад хваробаў, а таксама гарантаваў ураджай і плоднасць, асабліва ў спалучэнні з капустай;
  • стравы з маку, напрыклад, куцця; мак – сімвал Марфея, глыбокага патрона смяротнага сну, таму макавыя стравы асацыіраваліся ў мінулым з жалобаю, складалі іх у ахвяру памерлым, спажывалі падчас памінальнай і задушнай вячэры; на ўсходзе Польшчы тэрмінам “куцця” называлася ўся вігілійная вячэра, якая насіла там характар задушны; мак бывае таксама сімвалам плоднасці, больш таго, дзяўчына, якая церла мак на вячэру, мела вялікі шанец на тое, каб выйсці замуж;
  • мёд павінен быў гарантаваць прыхільнасць звышнатуральных моцы і сілы натуры на ўвесь год і “падсаладзіць” жыццё, асабліва ў спалучэнні з выпечкаю са збожжа, якая забяспечвае росквіт;
  • каласы злакавых як аздоба мелі быць крыніцаю жыццяноснай моцы.

Дэкарацыйныя ялінкі

Пікантнаю вігілійнаю аздобаю з’яўляецца багата дэкарыраваная ялінка, найбольш вядомы знак свят Божага Нараджэння, які асвятляе вячэрні час і напаўняе жыллё смалістым пахам. Традыцыя гэтая таксама цягнецца ад язычніцкіх часоў. Праўдападобна паходзіць з арыйскага культу дрэва жыцця – тая самая радаслоўная мае яшчэ маёвыя “маічкі” і “вяночкі”, а таксама “вехі”, якія змяшчаюцца пры заканчэнні будоўлі дому. Ялінка на працягу гістарычных эпох перажывала доўгую эвалюцыю. У ХV ст. у Еўропе дамоў прыносілі толькі зялёныя галінкі, якія спляталі і вешалі пад столлю. З цягам часу вешалі таксама дрэўцы вяршкамі ўніз, так званыя “сады”. Пазней іх месца занялі майстэрскі сплеценыя “сусветы” з саломы і галінак, а таксама павукі з саломы і каляровай паперы. Канчаткова ў ХIХ ст. прыжыўся нямецкі звычай упрыгожваць стаячае зялёнае дрэўца – елкі або хвоі.

Дрэва жыцця поўнае дароў

Калядная ялінка сімвалізуе надзею, даўгавечнасць і абарону ад зла. Згодна з навукаю Касцёла, з’яўляецца адлюстраваннем райскага дрэва жыцця або дрэва пазнання. Ставіць яе належыць у дзень св. св. Адама і Евы, і не павінна быць недахопу на ёй яблыкаў, сімвалізуючых садавіну з райскага дрэва. Вянчаць яе павінна Бэтлеемская зорка, якая сімвалізуе зорку, што праводзіла Трох Каралёў да жлобку Езуса. Іншая ялінкавая аздоба, якая сустракаецца часта, – ланцужок, які можа сімвалізаваць змяю або няволю граху. Ялінка можа радаваць вочы аж да свята Трох Каралёў.

Сёння гэтае дрэўца ва ўсіх асацыюецца з росквітам і радасцю, таму не можа не хапіць пад ім падарункаў.
Абдорванне падарункамі ёсць звычаем умоўна новым, сягаючым у ХIХ ст. Да нядаўняга часу прэзэнты дзецям давалі толькі 6 снежня, у Дзень св. Мікалая. Аднак гэтая мілая традыцыя настолькі моцна ўкаранілася ў людской свядомасці, што немагчыма ўявіць сабе Вігілійны вечар без падарункаў.

Дробязная варажба

Пасля каштавання вігілійных страў наступае час спеваў калядных песень, размовы, рэфлексіі, а таксама розных звычаёвых цырымоній, “магічных практык” і варажбы. Урэшце, з мэтаю адгадвання будучага людзі назіраюць за ўсялякімі знакамі, якія ў гэты дзень з’яўляюцца, напрыклад, як якасць дыму, што выходзіць з коміна, або карканне варон. Найчасцей, аднак, варажба датычыцца надвор’я, напрыклад: Нараджэнне – па вадзе, Змёртвыхпаўстанне – па лёдзе; у якім бляску Бог народзіцца – у такім студзень ходзіць. Але прадказваліся таксама здарэнні і ў гаспадарцы (калі на Вігілію зоркі свецяць, куры добра яйкі нясуць) і лёсы найбліжэйшых; была гэта таксама аказія да варажбы шлюбнай.

“Які ты на Вігіліі, такі ўвесь год”

Усюды верылі, што перажыванне Вігіліі можа прадказаць перажыванне ўсяго будучага года. Казалі: “Які ты на Вігіліі, такі ўвесь год” або “Які дзень, такі год“. Апрача выканання традыцыйных абавязкаў, належыць увесь дзень захоўваць сябе годна, не сварыцца і не пагружацца ў смутак. Варта ўстаць значна раней, каб захоўваць актыўнасць на працягу года, не спаць на працягу дня, каб не хварэць і каб не лягло збожжа. Не належыць нічога пазычаць, каб не мець страт на працягу года; а хто памыўся ў кадушцы з манетамі, той павінен быць не толькі здаровы, але і прыгожы, і багаты.

25 снежня

Вігілія заканчваецца Пастэркай – святой Імшой, якая цэлебруецца апоўначы з 24 на 25 снежня. Распачынае яна радаснае Свята Божага Нараджэння, дзень адпачынку, багатага стала, а таксама малітваў, рэфлексіі і спакойнага роздуму над мінулым і наступіўшым годам. Можна аглядаць традыцыйныя яселькі і шопкі, маючыя ўжо болей чым 800-гадовую гісторыю, – за першыя з іх падзякуем святому Фран-цішку Асізскаму.

Дванаццатніца

25 снежня таксама пачатак дванаццатніцы (кожны з 12 дзён гэтага перыяду мае асобныя традыцыі, адпаведныя працам, якія выконваюцца ў кожны з 12 месяцаў года). Гэта час радаснага святкавання, калядавання, адпачынку і прыгатавання да наступнага году. Да перыяду 12-дзённых святых дней залічваецца і Дзень святога Стэфана, які прыпадае на 26 снежня (гэтае свята ўстаноўлена ў гонар хрысціянскага першамучаніка), а таксама свята свв. Немаўлят, мучанікаў, якое адзначаецца 28 снежня у гонар дзяцей, якіх Ірад загадаў замардаваць у Бэтлееме, калі даведаўся аб нараджэнні Езуса і захацеў яго знішчыць. Святая Сям’я была папярэджана праз Анёла Панскага і здолела ўцячы ў Егіпет.

Паводле часопіса "Дыялог"

Меткі: Божае Нараджэнне, Традыцыі, Вігілія, Аплатак

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.